Logo Polskiego Radia
Print

Іран паказаў сьвету новую ракету далёкага радыюсу дзеяньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.02.2019 14:01
Тэгеран паказвае свае дасягненьні ў сувязі са сьвяткаваньнем 40 гадавіны ісламскай рэвалюцыі.
PAP/EPA/STR

Іран паказаў сьвету новую ракету далёкага радыюсу дзеяньня
Улады Ірану паказалі ў суботу новую ракету радыюсам 1300 км. Тэгеран паказвае свае дасягненьні ў сувязі са сьвяткаваньнем 40 гадавіны ісламскай рэвалюцыі.
«Пры радыюсе больш за 1300 м гэтай ракеце патрэбна няшмат часу, каб быць у стане гатоўнасьці, яна можа перамяшчацца на нізкай вышыні», – сказаў міністар абароны і лягістыкі ўзброеных сіл Ірану Амір Хатамі ў дзяржаўным тэлебачаньні.
Паводле яго, новая ракета зямля-зямля пад назвай «Howeizeh» бярэ пачаткі з ракет далёкага радыюсу дзеяньня Soumar, якія былі паказаныя ў 2015 годзе.
Паводле заходніх экспэртаў, Іран часта перабольшвае свае магчымасьці ў галіне ўзбраеньняў, хоць ёсьць боязі, што Іран мае балістычныя ракеты далёкага радыюсу дзеяньня.

Улады Ірану паказалі ў суботу новую ракету радыюсам 1300 км. Тэгеран паказвае свае дасягненьні ў сувязі са сьвяткаваньнем 40 гадавіны ісламскай рэвалюцыі.

«Пры радыюсе больш за 1300 км гэтай ракеце патрэбна няшмат часу, каб быць у стане гатоўнасьці, яна можа перамяшчацца на нізкай вышыні», – сказаў міністар абароны і лягістыкі ўзброеных сіл Ірану Амір Хатамі ў дзяржаўным тэлебачаньні.

Паводле яго, новая ракета зямля-зямля пад назвай «Howeizeh» бярэ пачаткі з ракет далёкага радыюсу дзеяньня Soumar, якія былі паказаныя ў 2015 годзе.

Паводле заходніх экспэртаў, Іран часта перабольшвае свае магчымасьці ў галіне ўзбраеньняў, хоць ёсьць боязі, што Іран мае балістычныя ракеты далёкага радыюсу дзеяньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт