Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер Канады адклікаў амбасадара ў Кітаі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.01.2019 13:38
Амбасадар Маккалум намякаў на тое, што арыштаваная ў Канадзе намесьніца кіраўніка кітайскага канцэрну Huawei, мае магчымасьць абараніць сябе ад экстрадыцыі ў ЗША.
Джон Маккалум у 2016 годзеДжон Маккалум у 2016 годзеPAP/EPA/MARTIAL TREZZINI

Прэм’ер Канады адклікаў амбасадара ў Кітаі
Джасьцін Трудо паведаміў аб тым, што канадзкі амбасадар у Пэкіне быў адкліканы. Амбасадар Джон Маккалум некалькі дзён таму падчас інтэрвію выразіў надзею, што ЗША адмовяцца ад плянаў экстрадыцыі з Канады намесьніцы кіраўніка кампаніі Huawei. Выказваньні дыплямата выклікалі абурэньне ў канадзкіх палітычных колах.
Паводле экспэртаў, гэта першая ў гісторыі Канады сытуацыя, калі амбасадара гэтай краіны быў неадкладна адкліканы. Прэм’ер краіны Джасьці Трюда запатрабаваў адстаўкі дыплямата. Апазыцыя, а таксама былыя амбасадары ў КНР абвінавачваюць Джона Маккалума ў недапушчальным заангажаваньні ў палітычную сытуацыю.
Амбасадар Маккалум падчас інтэрвію намякаў на тое, што арыштаваная ў Канадзе намесьніца кіраўніка кітайскага канцэрну Huawei, мае магчымасьць бараніць сябе ад экстрадыцыі ў ЗША. Аднак у той самы дзень амбасадар вымачыўся за свае словы.
Летась у сьнежні Канада на запыт ЗША затрымала намесьніка кіраўніка канцэрну Huawei Мэн Ваньчжоў. Кабета падазраецца ў парушэньні забароны на гандаль з Іранам, у Злучаных Штатах ёй пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да 30 гадоў.

Джасьцін Трудо паведаміў аб тым, што канадзкі амбасадар у Пэкіне быў адкліканы. Амбасадар Джон Маккалум некалькі дзён таму падчас інтэрвію выразіў надзею, што ЗША адмовяцца ад плянаў экстрадыцыі з Канады намесьніцы кіраўніка кампаніі Huawei. Выказваньні дыплямата выклікалі абурэньне ў канадзкіх палітычных колах.

Паводле экспэртаў, гэта першая ў гісторыі Канады сытуацыя, калі амбасадар гэтай краіны быў неадкладна адкліканы. Прэм’ер краіны Джасьці Трудо запатрабаваў адстаўкі дыплямата. Апазыцыя, а таксама былыя амбасадары ў КНР абвінавачваюць Джона Маккалума ў недапушчальным заангажаваньні ў палітычную сытуацыю.

Амбасадар Маккалум падчас інтэрвію намякаў на тое, што арыштаваная ў Канадзе намесьніца кіраўніка кітайскага канцэрну Huawei, мае магчымасьць абараніць сябе ад экстрадыцыі ў ЗША. Аднак у той самы дзень амбасадар вымачыўся за свае словы.

Летась у сьнежні Канада на запыт ЗША затрымала намесьніка кіраўніка канцэрну Huawei Мэн Ваньчжоў. Кабета падазраецца ў парушэньні забароны на гандаль з Іранам, у Злучаных Штатах ёй пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да 30 гадоў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт