Моцны сквар паралізуе Аўстралію
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
25.01.2019 12:39
У горадзе Адэлаіда, які знаходзіцца прыблізна ў 650 кілямэтрах на захад ад Мэльбурна, у чацьвер тэрмомэтар паказваў 46,6 градусаў паводле Цэльсія.
Від на порт у Мэльбурне PAP/EPA/JAMES ROSS
Моцны сквар паралізуе Аўстралію
Сьпёка дасягае 40 градусаў паводле Цэльсія. У пяцімільённым Мэльбурне сквар спрычыніўся да перабояў зь электрычнасьцю, а на паўднёвым усходзе Аўстраліі распачаліся лясныя пажары. Тамтэйшыя сыноптыкі называюць прыродны катаклізм «амаль беспрэцэдэнтнай сьпёкай».
Папярэднія тэмпэратурны рэкорд быў зафіксаваны ў Мэльбурне 7 лютага 2009 года. У гэты дзень, праз сьпякотнае надвор’е і выкліканыя ім лясныя пажары, загінула больш за 170 чалавек, 2 тысячы дамоў згарэлі.
Цяпер у горадзе Адэлаіда, які знаходзіцца прыблізна ў 650 кілямэтрах на захад ад Мэльбурна, у чацьвер тэрмомэтар паказваў 46,6 градусаў паводле Цэльсія.
Паводле аўстралійскіх мэтэаролягаў, сёлетні студзень можа стаць самым сьпякотным за ўсю гісторыю назіраньняў. 2018 год стаў адным з самых скварных за ўсё гісторыю назіраньняў.
Сьпёка дасягае 40 градусаў паводле Цэльсія. У пяцімільённым Мэльбурне сквар спрычыніўся да перабояў зь электрычнасьцю, а на паўднёвым усходзе Аўстраліі распачаліся лясныя пажары. Тамтэйшыя сыноптыкі называюць прыродны катаклізм «амаль беспрэцэдэнтнай сьпёкай».
Папярэднія тэмпэратурны рэкорд быў зафіксаваны ў Мэльбурне 7 лютага 2009 года. У гэты дзень, праз сьпякотнае надвор’е і выкліканыя ім лясныя пажары, загінула больш за 170 чалавек, 2 тысячы дамоў згарэлі.
У горадзе Адэлаіда, які знаходзіцца прыблізна ў 650 кілямэтрах на захад ад Мэльбурна, у чацьвер тэрмомэтар паказваў 46,6 градусаў паводле Цэльсія. Паводле аўстралійскіх мэтэаролягаў, сёлетні студзень можа стаць самым сьпякотным за ўсю гісторыю назіраньняў. 2018 год стаў адным з самых скварных за ўсё гісторыю назіраньняў.
PAP/эж