Эўразьвяз вылучыць 215 мільёнаў эўра на будаўніцтва газавага спалучэньня паміж Польшчай і Даніяй. Праект Baltic Pipe апынуўся ў сьпісе эўрапейскіх энэргетычных інфраструктурных праектаў, якія атрымаюць фінансаваньне з эўразьвязаўскага бюджэту.
Дзяржавы-члены пагадзіліся на прапановы Эўракамісіі, агульны кошт якіх складае каля 800 мільёнаў эўра. У агульнай складанасьці грошы з ЭЗ атрымае 14 праектаў. Сярод іх тры газавыя, на якія будзе выдзелена больш за 280 мільёнаў эўра. 
Эўракамісія паведаміла, што двухбаковае марское газавае спалучэньне паміж Польшчай і Даніяй будзе мець вырашальнае значэньне для бясьпекі паставак і рынкавай інтэграцыі ў рэгіёне. 
Акрамя таго ЭЗ выдзеліць больш за 500 мільёнаў эўра на 7 праектаў, зьвязаных з электрычнай энэргіяй, сярод іншага, на сынхранізацыю электраэнэргетычных сетак краін Балтыі й Эўропы й 2 праекты, датычныя смарт-сетак. 
Астатнія 9 мільёнаў эўра будуць прызначаныя на падтрымку навуковых дасьледаваньняў па разьвіцьці інфраструктуры, зьвязанай са скарачэньнем СО2.
аз
 
Праект Baltic Pipe атрымае сродкі з бюджэту ЭЗ
 
Эўразьвяз вылучыць 215 мільёнаў эўра на будаўніцтва газавага спалучэньня паміж Польшчай і Даніяй.
 
Эўразьвяз вылучыць 215 мільёнаў эўра на будаўніцтва газавага спалучэньня паміж Польшчай і Даніяй. Праект Baltic Pipe апынуўся ў сьпісе эўрапейскіх энэргетычных інфраструктурных праектаў, якія атрымаюць фінансаваньне з эўразьвязаўскага бюджэту.
 
Дзяржавы-члены пагадзіліся на прапановы Эўракамісіі, агульны кошт якіх складае каля 800 мільёнаў эўра. У агульнай складанасьці грошы з ЭЗ атрымае 14 праектаў. Сярод іх тры газавыя, на якія будзе выдзелена больш за 280 мільёнаў эўра. 
 
Эўракамісія паведаміла, што двухбаковае марское газавае спалучэньне паміж Польшчай і Даніяй будзе мець вырашальнае значэньне для бясьпекі паставак і рынкавай інтэграцыі ў рэгіёне. 
 
Акрамя таго ЭЗ выдзеліць больш за 500 мільёнаў эўра на 7 праектаў, зьвязаных з электрычнай энэргіяй, сярод іншага, на сынхранізацыю 
электраэнэргетычных сетак краін Балтыі й Эўропы й 2 праекты, датычныя смарт-сетак. 