Logo Polskiego Radia
Print

Польшча не адкліча свайго консула ў Нарвэгіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2019 16:31
Славамір Кавальскі вядомы абаронай правоў польскіх сямей, якія адчуваюць сябе пакрыўджанымі Барнэварнам.
Міністар Яцак Чапутовіч.Міністар Яцак Чапутовіч. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Польшча не адкліча свайго консула ў Нарвэгіі
Польскі консул у Нарвэгіі застанецца на сваёй пасадзе да канца чэрвеня, згодна з плянам – паведаміў міністар замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч.
Заўвагі да працы Славаміра Кавальскага маюць улады Нарвэгіі, якія прынялі рашэньне выдаліць консула і запатрабавалі ад польскіх уладаў яго адклікаць. Прычынай зьяўляецца стаўленьне консула да дзяржаўных чыноўнікаў, якое не выконвае патрабаваньняў для дыпляматаў.
Яцак Чапутовіч ацаніў, што консул добра выконваў свае абавязкі ўжо больш за пяць гадоў і няма прычын, каб яго заўчасна адклікаць. «Мы не пагаджаемся з тым, што Нарвэгія мае абгрунтаваныя прэтэнзіі да працы консула Кавальскага. Мы ацэньваем гэтую працу добра», – заявіў міністар.
Нарвэскія СМІ пішуць, спасылаючыся на Хрысьціянскую кааліцыю Нарвэгіі, што Славамір Кавальскі вядомы сваім удзелам у барацьбе за правы польскім сямей, якія адчуваюць сябе пакрыўджанымі нарвэскім Барнэварнам – установай, задача якой клапаціцца пра дзяцей. Нарвэскае МЗС адмовілася пацьвярджаць, што гэта прычына выдаленьня польскага консула.

Польскі консул у Нарвэгіі застанецца на сваёй пасадзе да канца чэрвеня, згодна з плянам – паведаміў міністар замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч.

Заўвагі да працы Славаміра Кавальскага маюць улады Нарвэгіі, якія прынялі рашэньне выдаліць консула і запатрабавалі ад польскіх уладаў яго адклікаць. Прычынай зьяўляецца стаўленьне консула да дзяржаўных чыноўнікаў, якое не выконвае патрабаваньняў для дыпляматаў.

Яцак Чапутовіч ацаніў, што консул добра выконваў свае абавязкі ўжо больш за пяць гадоў, і няма прычын, каб яго заўчасна адклікаць. «Мы не пагаджаемся з тым, што Нарвэгія мае абгрунтаваныя прэтэнзіі да працы консула Кавальскага. Мы ацэньваем гэтую працу добра», – заявіў міністар.

Нарвэскія СМІ пішуць, спасылаючыся на Хрысьціянскую кааліцыю Нарвэгіі, што Славамір Кавальскі вядомы сваім удзелам у барацьбе за правы польскім сямей, якія адчуваюць сябе пакрыўджанымі нарвэскім Барнэварнам – установай, задача якой клапаціцца пра дзяцей. Нарвэскае МЗС адмовілася пацьвярджаць, што гэта прычына выдаленьня польскага консула.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт