Logo Polskiego Radia
Print

Сярод брытанцаў ужо менш прыхільнікаў брэксіту, чым праціўнікаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.01.2019 16:10
56% апытаных мяркуюць, што іх дзяржава не павінна выхадзіць з Эўразьвязу.
Photo: pixabay.com

«Gazeta Wyborcza» закранае тэматыку выхаду Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу. Нагадвае, што ў сераду брытанскі парлямэнт адхіліў дамову з ЭЗ аб умовах выхаду, якую прыняў урад Тэрэзы Мэй. І піша пра апытаньне, паведзенае кампаніяй YouGov на тэму стаўленьня жыхароў Вялікабрытаніі да брэксіту. З яго вынікае, што цяпер ужо больш прыхільнікаў застацца ў складзе ЭЗ, чым з яго выйсьці. 56% апытаных мяркуюць, што іх дзяржава не павінна выхадзіць з Эўразьвязу, за выхад выказваюцца 44%. Нагадаем, два з паловай гады таму, калі быў праведзены рэфэрэндум на дадзеную тэму, 52% галасуючых падтрымала выхад з супольнасьці.

Ці гэта азначае, што ўрад краіны павінен правесьці паўторны рэфэрэндум? Пакуль што ніводная з партый не выступіла з падобнай прапановай. Тым ня менш, у дзьвюх важнейшых палітычных групоўках расьце сіла праэўрапейскіх палітыкаў. Правесьці паўторны рэфэрэндум заклікала таксама на старонках «The Times» група звыш 170 прадстаўнікоў сьвету бізнэсу.

Прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй намерана ў панядзелак прадставіць сваю новую прапанову, датычную ўмоваў выхаду з ЭЗ. Дэпутаты змогуць уносіць свае папраўкі. Галасаваньне адбудзецца 29 студзеня – гэта будзе чарговы судны дзень для брэксіту. Верагодна, будзе ўнесена дапаўненьне, якое выключае гэтак званы «дзікі» брэксіт, без ніякай дамовы. У СМІ паявіўся запіс тэлеканфэрэнцыі, падчас якой канцлер дзяржмаёмасьці Філіп Гамонд (Philip Hammond) абяцае старшыням канцэрнаў Tesco, Siemens, BP ды іншых, што ня будзе выхаду з ЭЗ без ніякай дамовы, што выклікала б вялізны хаос.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт