Кітай: Законапраекты, скіраваныя супраць Huawei i ZTE, гэта праяў гістэрыі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.01.2019 14:40
Справа абмежаваньняў для Huawei i ZTE лічыцца ў ЗША ўсё больш тэрміновай.
pixabay.com/Public Domain CC0
Кітай: Законапраекты, скіраваныя супраць Huawei i ZTE, гэта праяў гістэрыі
Міністэрства замежных спраў Кітая заявіла ў чацьвер, што прадстаўленыя амэрыканскім кангрэсмэнамі законапраекты, скіраваныя супраць Huawei, ZTE і іншых кітайскіх вытворцаў тэхналягічнага абсталяваньня, гэта праяў гістэрыі. Міністэрства заклікала амэрыканскіх кангрэсмэнаў не разглядаць праекты.
У сераду група кангрэсмэнаў прадставіла законапраекты, якія прадугледжваюць забарону продажу амэрыканскіх чыпаў і іншых кампанэнтаў канцэрнам Huawei Technologies, ZTE Corp і іншым кітайскім фірмам, якія парушаюць амэрыканскія санкцыі ці правілы кантролю экспарту.
Справа абмежаваньняў для Huawei i ZTE лічыцца ў ЗША ўсё больш тэрміновай, паколькі амэрыканскія пастаўшчыкі інтэрнэту шукаюць партнэраў для будовы сеткі 5G. У жніўні быў прыняты закон, які забараняе амэрыканскай адміністрацыі карыстацца тэхнікай абедзьвюх фірм.

ав