Саудаўка, якая ўцякла ад бацькоў, атрымала прытулак у Канадзе
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.01.2019 12:13
Яна сьцьвярджае, што яе брат і бацька зьдзекаваліся над ёй фізычна і псыхічна, пагражаючы сьмерцю.
Рахаф Альканун (злева) чакае на пасадку ў самалёт да Таронта. PAP/EPA/ROYAL THAI POLICE / HANDOUT
18-гадовая дзяўчына, якая ўцякла ад бацькоў з Саудаўскай Арабіі, атрымала прытулак у Канадзе.
«Рахаф Альканун будзе прынятая Канадай як уцякач, – паінфармаваў прэм’ер Канады Джасьцін Трудо. – Канада адназначна будзе абараняць правы чалавека і правы жанчын у цэлым сьвеце», – сказаў кіраўнік канадзкага ўраду. З просьбай даць прытулак дзяўчыне да Канады зьвярнулася ААН.
18-годка ўцякла 5 студзеня ад бацькоў падчас вакацыйнага падарожжа ў Кувэйт. Яна сьцьвярджае, што яе брат і бацька зьдзекаваліся над ёй фізычна і псыхічна, пагражаючы сьмерцю. Яе бацька – гэта адзін з важных саудаўскіх губэрнатараў.
Пра справу стала голасна дзякуючы сацыяльным сеткам. Маладая жанчына атрымала падтрымку многіх актывістаў з цэлага сьвету, прымушаючы Тайлянд адмовіцца ад дэпартацыі.
Саудаўка прасіла палітычны прытулак у Канадзе, ЗША, Аўстраліі ці Вялікабрытаніі.
18-гадовая дзяўчына, якая ўцякла ад бацькоў з Саудаўскай Арабіі, атрымала прытулак у Канадзе.
«Рахаф Альканун будзе прынятая Канадай як уцякач, – паінфармаваў прэм’ер Канады Джасьцін Трудо. – Канада адназначна будзе абараняць правы чалавека і правы жанчын у цэлым сьвеце», – сказаў кіраўнік канадзкага ўраду. З просьбай даць прытулак дзяўчыне да Канады зьвярнулася ААН.
18-годка ўцякла 5 студзеня ад бацькоў падчас вакацыйнага падарожжа ў Кувэйт. Яна сьцьвярджае, што яе брат і бацька зьдзекаваліся над ёй фізычна і псыхічна, пагражаючы сьмерцю за тое, што яна ня верыла ў Бога. Яе бацька – гэта адзін з важных саудаўскіх губэрнатараў.

ав