У Францыі затрымалі лідэра пратэстаў «жоўтых камізэлек»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.01.2019 17:18
Паліцыя арыштавала аднаго зь лідараў антыўрадавых дэманстрацый за арганізацыю незаконнай акцыі пратэсту.
Foto: EPA/BENOIT TESSIER Dostawca: PAP/EPA
Эрык Друэ абвінавачваецца таксама ў валоданьні зброяй – драўлянага кія, якім ён карыстаўся падчас дэманстрацый. Друэ працуе кіроўцам грузавіка, але пасьля першых пратэстаў ён зьявіўся на тэлебачаньні ў якасьці прадстаўніка «жоўтых камізэлек». Ён заклікаў людзей выходзіць на дэманстрацыю ў на сваім відэа звароце разьмешчаным на партале Facebook.
Міністар эканомікі ды фінансаў Францыі Бруна Лё Мэр сказаў, што гэта натуральна, калі нехта парушае закон, ён павінен лічыцца з наступствамі. Арышт Эрыка Друэ раскрытыкаваў лідэра крайніх левых сіл Жан-Люк Мэляншон, які назваў гэта злоўжываньнем уладай.
«Жоўтыя камізэлькі» ад 17 лістапада пратэстуюць па ўсёй Францыі супраць росту коштаў жыцьця. Спачатку яны дамагаліся адмены заплянаванага на 1 студзеня 2019 года павышэньня падаткаў на паліва. Пасьля таго, як урад адмовіўся ад гэтага, яны пачалі дамагацца павышэньня заробкаў, пэнсій і дапамогі па беспрацоўі. Таксама яны патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта.
ПР/юл