ЗША ды Кітай аднавілі гандлёвыя перамовы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
04.01.2019 15:21
Бакі прыпынілі ўвядзеньне новых мытаў на тавары з другой краіны.
Foto: EPA/HOW HWEE YOUNG Dostawca: PAP/EPA.
У бліжэйшы панядзелак і аўторак адбудзецца яшчэ адзін раунд гандлёвых перамоваў паміж ЗША і Кітаем на ўзроўні міністраў. Перамовы заплянаваныя ў Пэкіне.
Амэрыканскую дэлегацыю ўзначаліць намесьнік міністра гандлю Джэфры Герыш.
У мінулым годзе Злучаныя Штаты і Кітай увялі дадатковыя пошліны на тавары з другой краіны. Спачатку амэрыканцы ўвялі дадатковыя пошліны на частку кітайскага імпарту, тлумачачы гэты крок патрэбай абароны амэрыканскага рынку ад нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку Кітая і крадзяжу Пэкінам амэрыканскіх тэхналёгій.
Падчас саміту G20 у Буэнас-Айрэсе, лідары Кітая ды ЗША дамовіліся пра 90-дзённы мараторый на ўвядзеньне новых мытных пошлін. Гэты час адводзіўся на перамовы, якія і адбудзецца на наступным тыдні.
У зьвязку з пачаткам перамоўнага працэсу, Вашынгтон прыпыніў рэалізацыю плянаў па павелічэньні мытных тарыфаў на кітайскія тавары да 25%, якія павінны былі пачаць дзейнічаць з 1 студзеня бягучага года.
ПР/юл