Logo Polskiego Radia
Print

Кітайскі самаходны апарат сеў на цёмным баку Месяца

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.01.2019 13:01
Гэта першы, канструяваны чалавекам апарат, які будзе дасьледаваць нябачны з Зямлі бок Месяца.
МесяцМесяцPhoto: Ponciano/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кітайскі самаходны апарат сеў на цёмным баку Месяца
Гэта першы, канструяваны чалавекам апарат, які будзе дасьледаваць нябачны з Зямлі бок Месяца.
СМІ ў Пэкіне паведамляюць пра вялікі посьпех кітайскай касьмічнай праграмы. Кітайскі касьмічны апарат „Чан'э-4” (Czang'e 4) зьдзейсьніў пасьпяховую пасадку на нябачным з Зямлі баку Месяца.
Гэта першы, канструяваны чалавекам апарат, які будзе дасьледаваць паверхню невядомай дагэтуль „цёмнай часткі” Месяца.
Лунаход будзе заставацца на Месяцы на працягу трох месяцаў. Ён абсталяваны прыладамі, якія дазволяць узяць розныя пробы для аналізу.
Самаходны апарат у космас вынесла ракета Long March-3B, запушчаная з касмадрома Січан на паўднёвым захадзе краіны.
Нагадаем, Кітай - як трэцяя краіна ў сьвеце - у 2003 годзе, адправіў у космас чалавека. У мінулым годзе кітайскія ўлады паведамілі аб плянах адправіць на Месяц кітайскую касьмічную місію.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт