Logo Polskiego Radia
Print

21-гадовы мужчына ўехаў у Токіё ў людзей, якія сьвяткавалі Новы год

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.01.2019 11:46
Прынамсі дзевяць чалавек былі параненыя.
PAP/EPA/JIJI PRESS

21-гадовы мужчына ўехаў у Токіё ў людзей, якія сьвяткавалі Новы год. Прынамсі дзевяць чалавек былі параненыя.
Японскія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што пасьля арышту кіроўца сказаў паліцыі, што хацеў зьдзейсьніць замах. Здарэньне адбылося неўзабаве пасьля поўначы мясцовага часу ў папулярным турыстычным раёне Харадзюку ў цэнтры Токіё. Пасьля затрыманьня мужчына сказаў, што хацеў зьдзейсьніць тэракт, каб адпомсьціць за экзэкуцыю. Ён не праявіў ніякага раскаяньня.
Не вядома, ці яго помста адносіцца да канкрэтнай экзэкуцыі, ці кары сьмерці ўвогуле. Японія зьяўляецца адной з нешматлікіх разьвітых краін, дзе выкарыстоўваецца кара сьмерці. На мінулым тыдні ў Японіі былі выкананыя два сьмяротныя пакараньні.

Японскія інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што пасьля арышту кіроўца сказаў паліцыі, што хацеў зьдзейсьніць замах. Здарэньне адбылося неўзабаве пасьля поўначы мясцовага часу ў папулярным турыстычным раёне Харадзюку ў цэнтры Токіё.

Пасьля затрыманьня мужчына сказаў, што хацеў зьдзейсьніць тэракт, каб адпомсьціць за экзэкуцыю. Ён не праявіў ніякага раскаяньня.

Не вядома, ці яго помста адносіцца да канкрэтнай экзэкуцыі, ці кары сьмерці ўвогуле. Японія зьяўляецца адной з нешматлікіх разьвітых краін, дзе выкарыстоўваецца кара сьмерці. На мінулым тыдні ў Японіі былі выкананыя два сьмяротныя пакараньні.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт