Канцлер Мэркель губляе грамадзкую падтрымку на радзіме
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.12.2018 17:15
Больш за адну трэць немцаў хочуць, каб Мэркель саступіла раней.
Kanclerz Niemiec Angela MerkelPAP/EPA/CLEMENS BILAN
Больш за адну трэць немцаў хочуць, каб канцлер Ангела Мэркель падала ў адстаўку да заканчэньня тэрміну ў 2021 гадоў. Гэта вынікі апублікаваных сёньня апытаньняў грамадзкай думкі, праведзеных Інстытутам «YouGov».
38% адсоткаў немцаў хочуць, каб Мэркэль раней саступіла з пасады канцлера Нямеччыны. 18% паставіліся да гэтага пытаньня нейтральна, а 43% за тое, каб Мэркель заставалася на пасадзе кіраўніка ўраду да канца тэрміну.
Большасьць прыхільнікаў хуткай адстаўкі Мэркель зьяўляюцца членамі і прыхільнікамі эўраскептычнай партый AfD – больш за восемдзесят працэнтаў. Мэркель таксама пачынаюць крытыкаваць калегі з партыі ХДС.
яс