Дональд Трамп больш ня хоча фінансаваць Гандурас, Гватэмалу і Сальвадор
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.12.2018 15:20
                    
                                 
                
                
                    ЗША штогод прызначаюць каля 200 мільёнаў даляраў у якасьці дапамогі для Цэнтральнай Амэрыкі. 
                
                
                    
                        
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты Амэрыкі вырашылі спыніць усю фінансавую дапамогу для Гандураса, Гватэмалы і Сальвадора. Гэта адказ на паходы бежанцаў з тых краін, якія штурмуюць межы ЗША.
«Мы даем ім грошы, каб пабудавалі эканоміку і паляпшалі жыцьцё сваіх грамадзян, а яны іх мантачаць і выкарыстоўваць нас», – сказаў Дональд Трамп.
ЗША штогод прызначаюць каля 200 мільёнаў даляраў у якасьці дапамогі для Цэнтральнай Амэрыкі. У тым ліку сродкі для барацьбы з наркакартэлямі і бандамі. Са справаздачы Дзярждэпартамэнта вынікае, што нягледзячы на дапамогу ЗША, эканамічная сытуацыя ў гэтых краінах пастаянна пагаршаецца. Расьце карупцыя, а ўлады ня могуць забясьпечыць людзей працай, ні спакоем.
Тысячы бежанцаў з Цэнтральнай Амэрыкі чакаюць на мяжы з Мэксыкай, каб уехаць у Злучаныя Штаты. У Гандурасе арганізавалі яшчэ адзін паход, які рухаецца ў напрамку Злучаных Штатаў.
Тым ня менш, канчатковае рашэньне пра абмежаваньне або прыпыненьне дапамогі Цэнтральнай Амэрыцы не належыць прэзыдэнту а Кангрэсу ЗША.
яс