Масква і Лёндан дамовіліся аб частковым аднаўленьні складаў сваіх дыпмісій
Масква і Лёндан дасягнулі прынцыповай дамоўленасьці аб паступовым аднаўленьні складаў дыпмісій у двух сталіцах са студзеня наступнага года, заявіў у пятніцу пасол РФ у Вялікабрытаніі Аляксандар Якавенка.
«У нас дасягнутая прынцыповая дамоўленасьць аб тым, што недзе ў студзені дыпляматычны склад будзе аднаўляцца як у Маскве, так і ў Лёндане», – заявіў ён у эфіры тэлеканала «Расія-24» (ВГТРК).
Якавенка падкрэсьліў: «Я не ўпэўнены, што гэта будзе зроблена ў дачыненьні да ўсіх супрацоўнікаў, па меншай меры, палова амбасады будзе адноўлена».
Раней у гэтым месяцы ў амбасадзе РФ у Вялікабрытаніі «Інтэрфаксу» заяўлялі, што Масква і Лёндан вядуць перамовы аб частковым аднаўленьні дыпляматычнага складу місіі ў двух сталіцах, аднак брытанскі бок працягвае тармазіць аднаўленьне паўнавартаснага функцыянаваньня замежных устаноў.
У сакавіку 2018 году ў брытанскім Солсбэры адбылася спроба атручэньня Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Вялікабрытанія абвінаваціла ў гэтым Расею. У выніку з Лёндану былі выдаленыя 23 расейскія дыпляматы. У адказ Масква выдаліла такую ж самую колькасьць працаўнікоў брытанскай дыппляцоўкі.

Інтэрфакс/ав