Logo Polskiego Radia
Print

Трамп абвясьціў пра будучую адстаўку міністра абароны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.12.2018 15:34
Міністар абароны ЗША генэрал Джэймс Мэціс сыдзе ў адстаўку ў канцы лютага.
Джэймс Мэціс.Джэймс Мэціс. PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Трамп абвясьціў пра будучую адстаўку міністра абароны
Міністар абароны ЗША генэрал Джэймс Мэціс сыдзе ў адстаўку ў канцы лютага, паведаміў прэзыдэнт Дональд Трамп ў сваім Твітары.
«Генэрал Джэймс Мэціс з адзнакай сыдзе на пэнсію ў канцы лютага, пасьля таго як на працягу апошніх двух гадоў служыў у маёй адміністрацыі ў якасьці міністра абароны», – напісаў прэзыдэнт ЗША. Ён адзначыў, што за час знаходжаньня Мэціса на пасадзе быў дасягнуты велізарны прагрэс, асабліва ў дачыненьні да набыцьця новай баявой тэхнікі. «Неўзабаве будзе прызначаны новы міністар абароны. Я вельмі ўдзячны Джэймсу за яго працу», – дадаў Трамп.
Паводле інфармацыі агенцтва Associated Press, Мэціс сказаў, што прэзыдэнт Трамп заслугоўвае міністра абароны, чые погляды больш падобныя з яго ўласнымі.
Мэціс займае пасаду міністра абароны ЗША са студзеня 2017 года. Ён удзельнічаў у ваенных кампаніях у Пэрсідзкім заліве, Аўганістане і Іраку. За непрымірымае стаўленьне да ісламскім экстрэмістам ён заслужыў мянушку «Шалёны сабака».

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт