Logo Polskiego Radia
Print

Масква неўзабаве пачне раздаваць расейскае грамадзянства

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.12.2018 11:16
Закон павінен абараняць «пражываючых за мяжой суайчыньнікаў».
Pixabay.com/Ronny K/CC0 Creative Commons

Масква рыхтуецца раздаваць пашпарты. Ужо ня трэба будзе пражываць пяць гадоў на тэрыторыі Расеі, мець прапіску, легальную працу, прадстаўляць пасьведчаньне аб адмове ад іншага грамадзянства – піша «Rzeczpospolita». Ня трэба будзе нават добра размаўляць па-расейску. Адпаведны законапраект прыняла ў аўторак Дума.

На думку аўтараў закону, расейскае грамадзянства змогуць атрымаць перш за ўсё ўкраінцы, якія жывуць і працуюць на тэрыторыі Расеі (3-4 млн.), але ня толькі. Закон павінен абараняць «пражываючых за мяжой суайчыньнікаў». Гэта датычаць перш за ўсё грамадзян Украіны ды іншых краін – былых рэспублік Савецкага Саюзу. Ужо неўзабаве паявіцца распараджэньне прэзыдэнта Расеі, дзякуючы якому «шэраг грамадзян Украіны атрымае права мець расейскае грамадзянства». Закон дае вельмі шырокія магчымасьці. На думку палітоляга Сяргея Маркава, расейскія пашпарты трэба раздаць усім жадаючым грамадзянам Украіны, акрамя злачынцаў.

Калі ў 2008 годзе на тэрыторыю Грузіі ўвайшлі расейскія танкі, Масква аргумэнтавала гэта абаронай грамадзян Расеі. Выдаваць расейскія пашпарты ў Абхазіі ды Паўночнай Асэтыі пачалі задоўга да вайны, у выніку Грузія страціла гэтыя землі і цалкам парвала адносіны з Масквой. Пра тое, што на Крыме раздаюць расейскія пашпарты, Кіеў ведаў з сярэдзіны 90-ых. Украіна заўважыла сур’ёзнасьць праблемы толькі тады, калі паўвыспу занялі «ветлівыя людзі» з ГРУ. Пазьней пачалася вайна на Данбасе, якая працягваецца да нашых часоў. На гэты раз украінскія ўлады бачаць праблему. «Калі расейскія ўлады пачнуць масава раздаваць грамадзянства, хутчэй за ўсё Кіеў цалкам спыніць дыпляматычныя адносіны і выдварыць з Украіны расейскіх дыпляматаў», – мяркуе экспэрт Кіеўскага Цэнтру Разумкова Міхаіл Пашкоў.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт