Львоў і Жытомір абвясьцілі 2019-ы Годам Бандэры
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
14.12.2018 17:20
У Львоўскай вобласьці Ўкраіны мясцовая абласная рада абвясьціла 2019-ы Годам Бандэры.
Стэпан БандэраФота: commons.wikimedia.org/Alexey Marenko/CC BY-SA 3.0
1 студзеня 2019 года будзе адзначацца 110 гадоў з дня нараджэньня Стэпана Бандэры, як гаворыцца ў пастанове Львоўскай аблрады, «выдатнага палітычнага дзеяча, лідара і кіраўніка провада АУН(б), палітычнага вязьня канцлягера Заксэнхаўзэн». Таксама дэпутаты прынялі рашэньне абвясьціць 2019-ы годам Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў з мэтай належнага святкаваньня 90-й гадавіны І Кангрэса ўкраінскіх нацыяналістаў.
Яшчэ ў ліпені Жытомірская абласная рада абвясьціла 2019-ы годам Бандэры. Аблрада рэкамэндавала таксама Жытомірскай гаррадзе пры фарміраваньні бюджэту на 2019 год прадугледзець сродкі для ўстаноўкі помніка Стэпану Бандэру ў Жытоміры.
Супраць рашэньня жытомірскіх улад выступалі мясцовага аддзяленьня Саюза палякаў ва Ўкраіне.
Unian.ua/вк