Logo Polskiego Radia
Print

У Эўразьвязе занепакоеныя ростам антысэмітызму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.12.2018 18:21
40% удзельнікаў апытаньня баяцца ў бліжэйшыя месяцы стаць ахвярай нападу з-за іх прыналежнасьці да юдаізму.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Эўразьвязе занепакоеныя ростам антысэмітызму
Большая частка габрэйскага насельніцтва ў Эўропе мяркуе, што за апошнія пяць гадоў антысэмітызм у Эўрапейскім Зьвязе прыкметна ўзмацніўся. Такога меркаваньня прытрымліваюцца 63% рэспандэнтаў у 12 краінах ЭЗ, сьведчаць апублікаваныя ў панядзелак, 10 сьнежня, дадзеныя апытаньня, якое правяло Агенцтва Эўразьвязу па асноўных правах чалавека.
Акрамя таго, 45% апытаных назвалі антысэмітызм вельмі вялікай праблемай. 40% удзельнікаў апытаньня баяцца ў бліжэйшыя месяцы стаць ахвярай нападу з-за іх прыналежнасьці да юдаізму.
У той жа час, паводле дадзеных дасьледаваньня, гэтыя боязі за апошні год апраўдаліся толькі ў 2% рэспандэнтаў. Апытаньне паказала, што рост антысэмітызму асабліва прыкметны ў інтэрнэце і ў сацыяльных сетках.

корреспондент/deutsche welle/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт