Logo Polskiego Radia
Print

Генэральны сакратар НАТО патрабуе ад Расеі выконваць ракетную дамову з ЗША

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2018 15:27
Кіраўнік НАТО лічыць, што гэтае пагадненьне ліквідавала цэлую катэгорыю зброі, але яно цяпер пад пагрозай зрыву з боку Расеі.
Генэральны сакратар НАТО Енс СтолтэнбэргГенэральны сакратар НАТО Енс СтолтэнбэргPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Генэральны сакратар НАТО патрабуе ад Расеі выконваць ракетную дамову з ЗША
Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг заявіў, што Расея павінна неадкладна прыступіць да выкананьня Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой дальнасьці. Пра гэта кіраўнік ваенна-палітычнага пакту паведаміў на прэс-канфэрэнцыі перад пачаткам пасяджэньня міністраў замежных спраў членскіх краін НАТО ў Брусэлі.
Столтэнбэрг падкрэсьліў, што падчас пасяджэньня кіраўнікоў МЗС будзе абмяркоўвацца пытаньне згаданай дамовы. Кіраўнік НАТО лічыць, што гэтае пагадненьне ліквідавала цэлую катэгорыю зброі, але яно цяпер пад пагрозай зрыву з боку Расеі. Енс Столтэнбэрг зазначыў, што Масква сканструявала, вырабіла й разьмясьціла новую ракету, якая надзвычай мабільная й якую цяжка выявіць. Пры гэтым ракета можа пераносіць ядзерны зарад і можа дасягнуць эўрапейскіх гарадоў, зазначыў кіраўнік НАТО.
Ён пры гэтым падкрэсьліў, што ЗША, у адрозьненьні ад Расеі, цалкам выконваюць ракетны дагавор, і што ў Эўропе няма новых амэрыканскіх ракет.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт