Logo Polskiego Radia
Print

На саміце „Вялікай дваццаткі” ў Аргентыне размаўляюць пра гандаль

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.12.2018 14:01
Сустрэча прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў Амэрыкі й Расеі на палях саміту ўсё ж такі не адбылася.
Cаміт „Вялікай дваццаткі” ў Аргентыне. Cаміт „Вялікай дваццаткі” ў Аргентыне. PAP/EPA/Guido Bergmann HANDOUT

На саміце „Вялікай дваццаткі” ў Аргентыне размаўляюць пра гандаль
Сустрэча прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў Амэрыкі й Расеі на палях саміту ўсё ж такі не адбылася.
У Аргентыне працягваецца саміт „Вялікай дваццаткі” (G20), то бок 20 найбуйнейшых эканомікаў сьвету й Эўразьвязу. Мерапрыемства прысьвечанае ў асноўным пытаньням гандлю.
Сустрэча прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў Амэрыкі й Расеі на палях саміту ўсё ж такі не адбылася. Паводле расейскага боку, Дональд Трампа і Ўладзімір Пуцін выключна прывіталіся падчас агульнай фотасэсіі. Аднак рукі адзін аднаму не падалі.
Амэрыканскі прэзыдэнт прыняў удзел у цырымоніі падпісаньня новага пагадненьня аб свабодным гандлі паміж ЗША, Канадай і Мэксыкай. Гэтая дамова заменіць Паўночнаамэрыканскае пагадненьне аб свабодным гандлі (North American Free Trade Agreement, NAFTA), якое раскрытыкаваў Дональд Трамп.
Сёньня ў рамках саміту „Вялікай дваццаткі” амэрыканскі прэзыдэнт правядзе перамовы з прэзыдэнтам Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цьзіньпінам.
Камэнтатары спадзяюцца, што сустрэча можа стаць паваротным пунктам у гандлёвай вайне паміж Вашынгтонам і Пэкінам.
аз

У Аргентыне працягваецца саміт „Вялікай дваццаткі” (G20), то бок 20 найбуйнейшых эканомікаў сьвету й Эўразьвязу. Мерапрыемства прысьвечанае ў асноўным пытаньням гандлю.

Сустрэча прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў Амэрыкі й Расеі на палях саміту ўсё ж такі не адбылася. Паводле расейскага боку, Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін выключна прывіталіся падчас агульнай фотасэсіі. Аднак рукі адзін аднаму не падалі.

Амэрыканскі прэзыдэнт прыняў удзел у цырымоніі падпісаньня новага пагадненьня аб свабодным гандлі паміж ЗША, Канадай і Мэксыкай. Гэтая дамова заменіць Паўночнаамэрыканскае пагадненьне аб свабодным гандлі (North American Free Trade Agreement, NAFTA), якое раскрытыкаваў Дональд Трамп.

Сёньня ў рамках саміту „Вялікай дваццаткі” амэрыканскі прэзыдэнт правядзе перамовы з прэзыдэнтам Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цьзіньпінам.

Камэнтатары спадзяюцца, што сустрэча можа стаць паваротным пунктам у гандлёвай вайне паміж Вашынгтонам і Пэкінам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт