Памёр кіраўнік ГРУ Расейскай Фэдэрацыі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.11.2018 12:01
Ігар Корабаў кіраваў ГРУ са студзеня 2016 году.
Kіраўнік Галоўнага ўпраўленьня Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Расеі (ГРУ) генэрал-палкоўнік Ігар Корабаў. Автор: Mil.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=73453715
Памёр кіраўнік ГРУ Расейскай Фэдэрацыі
Ігар Корабаў кіраваў ГРУ са студзеня 2016 году.
Памёр кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Расеі (ГРУ) генэрал-палкоўнік Ігар Корабаў. Міністэрства абароны РФ паведаміла, што Корабаў памёр пасьля працяглай і цяжкай хваробы. Яны было 62 гадоў.
Ігар Корабаў кіраваў ГРУ са студзеня 2016 году. Ён непасрэдна адказваў за дзейнасьць расейскай выведкі ў Сырыі. Паводле ўладаў Нідэрляндаў, гэта ён даручыў узлом сэрвэраў са зьвесткамі аб распрацоўцы хімічнай зброі ў гэтай краіне.
Ігар Корабаў знаходзіўся пад санкцыямі ЗША. Белы дом абвінавачваў яго арганізацыі хакерскіх атакаў на фэдэральныя ўстановы і ў спробе паўплываць на ход прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.
Генэрал Ігар Корабаў быў узнагароджаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, у тым ліку атрымаў званьне Героя Расейскай Фэдэрацыі.
аз