Пачала працу міжнародная група па дэнуклеарызацыі Паўночнай Карэі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.11.2018 16:09
ЗША й Паўднёвая Карэя будуць каардынаваць дзеяньні, зьвязаныя з працэсам дэнуклеарызацыі.
ВашынгтонPhoto: Jackelberry/pixabay.com/CC0 Public Domain
Пачала працу міжнародная група па дэнуклеарызацыі Паўночнай Карэі
ЗША й Паўднёвая Карэя будуць каардынаваць дзеяньні, зьвязаныя з працэсам дэнуклеарызацыі.
Злучаныя Штаты Амэрыкі й Паўднёвая Карэя пачалі працу сумеснай рабочай групы, якая павінна падрыхтаваць дэнуклеарызацыю Паўночнай Карэі. Першая сустрэча групы адбылася ў Вашынгтоне. Яе ачольвалі спэцыяльныя прадстаўнікі адміністрацый абедзьвюх краінаў.
Абедзьве краіны будуць каардынаваць дзеяньні, зьвязаныя з працэсам дэнуклеарызацыі, на які пагадзіліся ўлады ў Пхеньяне.
Паўднёвая Карэя выступае за пашырэньне стасункаў з Паўночнай Карэяй. Яшчэ сёлета плянуецца візыт Кім Чэн Ына ў Сэуле.
У сваю чаргу ўзамен за аблягчэньне санкцый Вашынгтон патрабуе ад Пхеньяна адмовіцца ад праграм па разьвіцьці ядзернай і ракетнай зброі, а таксама закрыцьця існуючай атамнай інфраструктуры.
аз