Logo Polskiego Radia
Print

У малітву «Ойча наш» будуць унесены зьмены

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 20.11.2018 16:15
Малітва «Ойча наш» на польскай, італьянскай і ангельскай мовах будзе мець іншае гучаньне.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

«Ойча наш» — самая важная малітва ў хрысьціянстве — будзе зьменена. Такое рашэнне мае намер прыняць папа Францішак. Карэкціроўка закране фрагмэнт на польскай, італьянскай і ангельскай мовах, які гучыць па-польску: i nie wódź nas na pokuszenie (і ня ўводзь нас у спакусу), які павінен будзе гучаць: i nie opuszczaj nas w pokusie (і не пакідай нас у спакусе) .

Ярослаў Паплаўскі зь Люблінскага каталіцкага ўніверсытэта адзначыў, што гаворка ідзе пра тое, што Бог ня хоча выпрабоўваць чалавека у спакусе, а чалавек можа спадзявацца на яго дапамогу ў цяжкіх жыцьцёвых сытуацыях.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт