Logo Polskiego Radia
Print

Палякі едуць дапамагаць емэнцам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.11.2018 13:20
Дзеці паміраюць з голаду, бомбы зьнішчаюць краіну – у Емэне працягваецца найбольшая ў сьвеце гуманітарная катастрофа.
Пераселеная емэнская жанчына трымае ўнучку і чакае рэгістрацыі ў эвакуацыйным цэнтры.

Пераселеная емэнская жанчына трымае ўнучку і чакае рэгістрацыі ў эвакуацыйным цэнтры. PAP/EPA/YAHYA ARHAB

Gazeta Wyborcza
Дзеці, якія паміраюць з голаду, эпідэмія халеры і бомбы, якія зьнішчаюць краіну – у Емэне працягваецца найбольшая ў сьвеце гуманітарная катастрофа. Кампанія «Polska Akcja Humanitarna» едзе з дапамогай да емэнцаў і просіць палякаў: Дапамажыце!
Экспэрты не выбіраюць словаў. «Катастрофа ў Емэне будзе самай вялікай сярод таго, што мы бачылі на працягу апошніх ста гадоў», – зьвяртае ўвагу ААН.
Кожныя дзесяць хвілін памірае адно дзіця, два мільёны малых емэнцаў стала галадаюць, а амаль паўмільёна знаходзяцца на мяжы галодная сьмерці. Церпяць ня толькі дзеці, але і дарослыя. 22 млн емэнцаў патрэбная гуманітарная дапамога. 2/3 жыхароў краіны ня ведаюць, калі яны паядуць чарговы раз і дзе знайсьці ежу.
Емэнцы паміраюць з голаду, бо ў 80% харчовая дапамога трапляе ў краіну праз порт у Хадэйдзе на поўдні краіны, дзе ідуць зацятыя баі. Гэта ўскладняе разгрузку тавараў і гуманітарнай дапамогі. Экспэрты згодныя, калі порт будзе зьнішчаны, мільёны емэнцаў памруць з голаду.
Сёньня емэнцам хочуць дапамагчы палякі. Polska Akcja Humanitarna вышле туды групу экспэртаў, якія ацэняць сытуацыю, як лепш за ўсё аказаць мясцовым дапамогу. Аднак гэта толькі пачатак. Пакуль арганізацыя прызначыла на дапамогу першыя 100 тыс. эўра. У плянах – заснаваньне ў Емэне сталай місіі, а для гэтага патрэбны аж мільён эўра.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт