Logo Polskiego Radia
Print

Расея прыме ЧС па валейболе сярод мужчын у 2022 годзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.11.2018 11:30
Чэмпіянат сьвету па валейболе - чарговая буйная спартыўная падзея, якую прыме Расея.
Валейбол.Валейбол.Photo: KeithJJ/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расея прыме ЧС па валейболе сярод мужчын у 2022 годзе
Чэмпіянат сьвету па валейболе - чарговая буйная спартыўная падзея, якую прыме Расея.
Расея стане арганізатарам чэмпіянату сьвету па валейболе ў 2022 годзе. Такое рашэньне прынятае па выніках галасаваньня на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі валейбола (FIVB) у Канкуне (Мэксыка).
Ва Ўсерасейскай фэдэрацыі валейбола лічаць, што правядзеньне чэмпіянату сьвету - знак павагі балельшчыкам, спартсмэнам і трэнэрам, вэтэранам і кіраўніцтву краіны.
„У Расеі вялікая колькасьць аматараў і адданых нашаму спорту фанатаў, яны заслугоўваюць таго, каб ужывую ўбачыць зорак сусьветнага валейбола на дамашнім чэмпіянаце”, - сказаў прэзыдэнт УФВ Станіслаў Шаўчэнка.
Чэмпіянат сьвету па валейболе 2022 года сярод мужчынскіх каманд - чарговая буйная спартыўная падзея, якую прыме Расея. За апошнія гады ў РФ праходзілі зімовыя Алімпійскія Гульні ў Сочы й Чэмпіянат сьвету па футболе.
Гарады правядзеньня й тэрміны Чэмпіянату сьвету па валейболе - 2022 будуць вызначаны на адміністрацыйным радзе Міжнароднай фэдэрацыі валейбола ў сярэдзіне лютага 2019 году.
belta.by/аз

Расея стане арганізатарам чэмпіянату сьвету па валейболе ў 2022 годзе. Такое рашэньне прынятае па выніках галасаваньня на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі валейбола (FIVB) у Канкуне (Мэксыка).

Ва Ўсерасейскай фэдэрацыі валейбола лічаць, што правядзеньне чэмпіянату сьвету - знак павагі балельшчыкам, спартсмэнам і трэнэрам, вэтэранам і кіраўніцтву краіны.

„У Расеі вялікая колькасьць аматараў і адданых нашаму спорту фанатаў, яны заслугоўваюць таго, каб ужывую ўбачыць зорак сусьветнага валейбола на дамашнім чэмпіянаце”, - сказаў прэзыдэнт УФВ Станіслаў Шаўчэнка.

Чэмпіянат сьвету па валейболе 2022 года сярод мужчынскіх каманд - чарговая буйная спартыўная падзея, якую прыме Расея. За апошнія гады ў РФ праходзілі зімовыя Алімпійскія Гульні ў Сочы й Чэмпіянат сьвету па футболе.

Гарады правядзеньня й тэрміны Чэмпіянату сьвету па валейболе - 2022 будуць вызначаны на адміністрацыйнaй радзе Міжнароднай фэдэрацыі валейбола ў сярэдзіне лютага 2019 году.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт