Logo Polskiego Radia
Print

Канада выбачылася перад габрэямі за тое, што не прыняла іх у вайну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2018 15:03
У 1939 годзе Канада адмовіла ў прадастаўленьні прытулку 900 габрэям з Эўропы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Канада выбачылася перад габрэямі за тое, што не прыняла іх у вайну
У 1939 годзе Канада адмовіла ў прадастаўленьні прытулку 900 габрэям з Эўропы.
Прэм'ер-міністар Джасьцін Трудо афіцыйна папрасіў прабачэньня за тое, што ўрад Канады адмовіў у прадастаўленьні прытулку габрэям, якія ў 1939 годзе ўцякалі ад Халакоста.
Нагадаем, улады ў Атаве адмовіліся прыняць судна St. Louis, на борце якога знаходзілася больш за 900 эўрапейскіх габрэяў, якія ўцяклі ад перасьледу з боку гітлераўскай Нямеччыны. Раней падобнае адмоўнае рашэньне прынялі ўрады Кубы й Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Пасажырскае судна было прымушанае вярнуцца назад у Эўропу. 254 ягоных пасажыраў загінулі пазьней у нямецкіх канцэнтрацыйных лягерах.
Да заявы прэм'ера далучыліся дэпутаты ўсіх партый канадзкага парлямэнта.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт