Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз аб’явіў вайну выкарыстаньню лекаў у жывёлаводзтве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.11.2018 15:21
У сувязі з ростам устойлівасьці бактэрый на антыбіётыкі Брусэль плянуе значна абмежаваць іх выкарыстоўваньне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Dziennik Gazeta Prawna
Эўразьвяз аб’явіў вайну выкарыстаньню лекаў у жывёлаводзтве. У сувязі з ростам устойлівасьці бактэрый на антыбіётыкі Брусэль плянуе значна абмежаваць іх выкарыстоўваньне. Распараджэньне ў гэтай справе прыняў ужо Эўрапейскі парлямэнт, чалецкія краіны далі згоду. Дарогі назад няма. Жывёлаводы прымушаныя шукаць новыя спосабы абароны сваіх жывёл ад хваробаў. У выніку вытворчасьць можа стаць даражэйшай.
Новыя правілы ЭЗ моцна абмяжоўваюць магчымасьць масавага лячэньня жывёлы ў выпадку паяўленьня ачага хваробы. Калі захварэе адна жывёла, гадоўцы ня змогуць выкарыстоўваць антыбіётык у цэлага пагалоўя, каб прадухіліць распаўсюджваньне хваробы.
Новаўвядзеньні крытыкуюць фэрмэры і цэлая жывёлаводзкая галіна. Паводле іх, абмежаваньні могуць зрабіць вытворчасьць нерэнтабэльнай, таксама вырастуць цэны прадуктаў харчаваньня.

Dziennik Gazeta Prawna: Распараджэньне ў гэтай справе прыняў ужо Эўрапейскі парлямэнт, чалецкія краіны далі згоду. Дарогі назад няма. Жывёлаводы прымушаныя шукаць новыя спосабы абароны сваіх жывёл ад хваробаў. У выніку вытворчасьць можа стаць даражэйшай.

Новыя правілы ЭЗ моцна абмяжоўваюць магчымасьць масавага лячэньня жывёлы ў выпадку паяўленьня ачага хваробы. Калі захварэе адна жывёла, гадоўцы ня змогуць выкарыстоўваць антыбіётык у цэлага пагалоўя, каб прадухіліць распаўсюджваньне хваробы.

Новаўвядзеньні крытыкуюць фэрмэры і цэлая жывёлаводзкая галіна. Паводле іх, абмежаваньні могуць зрабіць вытворчасьць нерэнтабэльнай, таксама вырастуць цэны прадуктаў харчаваньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт