Новая Каледонія ня хоча незалежнасьці ад Францыі
Пра гэта сьведчаць частковыя вынікі рэфэрэндуму, праведзенага ў гэтай заморскай тэрыторый Францыі.
Частковыя вынікі рэфэрэндуму аб незалежнасьці ў Новай Каледоніі, якая зьяўляецца адной з заморскіх тэрыторый Францыі, паказваюць, што жыхары архіпелага ў пераважнай большасьці ня хочуць поўнага сувэрэнітэту й незалежнасьці.
Пасьля падліку 70% галасоў аказалася, што за залежнасьць ад Францыі выказаліся 59,5% выбаршчыкаў.
Новая Каледонія разьмешчана ў заходняй частцы Ціхага акіяна, каля 18 тысяч кілямэтраў ад Францыі. Для французаў яна мае вялікае значэньне, паколькі там знаходзіцца чвэрць сусьветных запасаў нікелю.
Права ўдзельнічаць у рэфэрэндуме мелі 175 тысяч жыхароў выспы. Яны адказалі на пытаньне: „Ці хочаш, каб Новая Каледонія атрымала поўны сувэрэнітэт і стала незалежнай?”.
У 1980-х гадах мінулага стагодзьдзя ў Новай Каледоніі дайшло да сутыкненьняў паміж карэннымі жыхарамі й белымі пасяленцамі.
Заключанае ў 1998 годзе пагадненьне прадугледжвала правядзеньне рэфэрэндуму аб незалежнасьці да канца 2018 году.
аз
Частковыя вынікі рэфэрэндуму аб незалежнасьці ў Новай Каледоніі, якая зьяўляецца адной з заморскіх тэрыторый Францыі, паказваюць, што жыхары архіпелага ў пераважнай большасьці ня хочуць поўнага сувэрэнітэту й незалежнасьці.
Пасьля падліку 70% галасоў аказалася, што за залежнасьць ад Францыі выказаліся 59,5% выбаршчыкаў.
Новая Каледонія разьмешчана ў заходняй частцы Ціхага акіяна, каля 18 тысяч кілямэтраў ад Францыі. Для французаў яна мае вялікае значэньне, паколькі там знаходзіцца чвэрць сусьветных запасаў руды нікелю.