Прэм'ер-міністар Чэхіі адхіліў міграцыйны пакт ААН
Андрэй Бабіш адхіліў міграцыйнае пагадненьне Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. «Мне не падабаецца гэты пакт», – заявіў кіраўнік чэскага ўраду, выступаючы ў ніжняй палаце парлямэнта краіны ў чацьвер, 1 лістапада.
Андрэй Бабіш мае намер прапанаваць Чэскай сацыял-дэмакратычнай партыі ўзяць прыклад у Аўстрыі ды Вугоршчыны, якія адмовіліся ад удзелу ў дамове. Нікому, акрамя самой Чэхіі, «нельга вырашаць, хто жыве і працуе» у краіне, дадаў палітык.
У верасьні старшыня сацыял-дэмакратаў, міністар унутраных спраў Чэхіі Ян Гамачак выступіў у падтрымку дакумэнта, ініцыяванага ААН. Гэты пакт зьяўляецца толькі дэклярацыяй аб намерах, падкрэсьліў Гамачак.
Ініцыяваны ААН першы «Сусьветны пакт за бясьпечную, спарадкаваную і рэгуляваную міграцыю» будзе афіцыйна прыняты на канфэрэнцыі ў Марока сёлета ў сьнежні. Дакумэнт зьмяшчае шэраг дырэктыў і каля 20 канкрэтных захадаў, якія ня маюць, аднак, юрыдычна сілы. У іх ліку – выдача ўцекачам дакумэнтаў у выпадку іх адсутнасьці, спыненьне дыскрымінацыі і доступ да праграм сацыяльнай дапамогі.
Ад удзелу ў гэтым пакце ўжо адмовіліся Аўстрыя, Вугоршчыны, ЗША, а глыбокія сумневы ў гэтым дакумэнце выказалі прадстаўнікі Польшчы.
паводле dw.com/эж
Андрэй Бабіш адхіліў міграцыйнае пагадненьне Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. «Мне не падабаецца гэты пакт», – заявіў кіраўнік чэскага ўраду, выступаючы ў ніжняй палаце парлямэнта краіны ў чацьвер, 1 лістапада.
Андрэй Бабіш мае намер прапанаваць Чэскай сацыял-дэмакратычнай партыі ўзяць прыклад у Аўстрыі ды Вугоршчыны, якія адмовіліся ад удзелу ў дамове. Нікому, акрамя самой Чэхіі, «нельга вырашаць, хто жыве і працуе» у краіне, дадаў палітык.
У верасьні старшыня сацыял-дэмакратаў, міністар унутраных спраў Чэхіі Ян Гамачак выступіў у падтрымку дакумэнта, ініцыяванага ААН. Гэты пакт зьяўляецца толькі дэклярацыяй аб намерах, падкрэсьліў Гамачак.
Ініцыяваны ААН першы «Сусьветны пакт за бясьпечную, спарадкаваную і рэгуляваную міграцыю» будзе афіцыйна прыняты на канфэрэнцыі ў Марока сёлета ў сьнежні. Дакумэнт зьмяшчае шэраг дырэктыў і каля 20 канкрэтных захадаў, якія ня маюць, аднак, юрыдычна сілы. У іх ліку – выдача ўцекачам дакумэнтаў у выпадку іх адсутнасьці, спыненьне дыскрымінацыі і доступ да праграм сацыяльнай дапамогі.
Ад удзелу ў гэтым пакце ўжо адмовіліся Аўстрыя, Вугоршчына, ЗША, а глыбокія сумневы ў дакумэнце выказалі прадстаўнікі Польшчы.
паводле dw.com/эж