Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы патрабуюць прыбраць львоў з Могілак абаронцаў Львова

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.10.2018 13:37
Паводле ўкраінскага боку, гэта “сымбаль польскай акупацыі”.
By Michał Klimont (mklimont.com) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16336323

Украінцы патрабуюць прыбраць львоў з Могілак абаронцаў Львова
Паводле ўкраінскага боку, гэта “сымбаль польскай акупацыі”.
Абласны савет у Львове запатрабаваў прыбраць статуі львоў з Могілак абаронцаў Львова, якія палічыў “сымбалем польскай акупацыі Львова”. Заяву ў гэтай справе савет прыняў у чацьвер. Там мяркуюць, што львы былі пастаўленыя нелегальна.
“Імкненьне таемна паставіць помнікі савецкай акупацыі Львова адбываецца на фоне зьнішчэньня ўкраінскіх помнікаў на тэрыторыі Польшчы, што адбываецца пры маўчаньні польскіх лякальных уладаў”, - напісана ў заяве львоўскага Абласнога савету.
“Зразумела, што згаданыя статуі будуць выкарыстоўвацца польскімі радыкальнымі асяродзьдзямі для правакацый ва Ўкраіне і стануць падмуркам для пагаршэньня ўкраінска-польскіх стасункаў”, - напісана.
Два каменныя львы, якія калісьці былі інтэгральнай часткай каланады Помніка славы вярнуліся на Могілкі абаронцаў Львова ў сьнежні 2015 году. Паводле Абласнога савету, статуі пастаўленыя там нелегальна. У дадзены момант львы прыкрытыя фібралітнымі плітамі.

Абласны савет у Львове запатрабаваў прыбраць статуі львоў з Могілак абаронцаў Львова, якія палічыў “сымбалем польскай акупацыі Львова”. Заяву ў гэтай справе савет прыняў у чацьвер. Там мяркуюць, што львы былі пастаўленыя нелегальна.

“Імкненьне таемна паставіць помнікі польскай акупацыі Львова адбываецца на фоне зьнішчэньня ўкраінскіх помнікаў на тэрыторыі Польшчы, што адбываецца пры маўчаньні польскіх лякальных уладаў”, - напісана ў заяве львоўскага Абласнога савету.

“Зразумела, што згаданыя статуі будуць выкарыстоўвацца польскімі радыкальнымі асяродзьдзямі для правакацый ва Ўкраіне і стануць падмуркам для пагаршэньня ўкраінска-польскіх стасункаў”, - напісана.

Два каменныя львы, якія калісьці былі інтэгральнай часткай каланады Помніка славы вярнуліся на Могілкі абаронцаў Львова ў сьнежні 2015 году. Паводле Абласнога савету, статуі пастаўленыя там нелегальна.

У дадзены момант львы прыкрытыя фібралітнымі плітамі.

“Сёньня амбасадар Польшчы ў Кіеве быў у МЗС Украіны ў гэтай справе. Паглядзім. Я спадзяюся, што ўсё яшчэ магчыма знайсьці паразуменьне ў гэтай справе. Я не хацеў бы, каб эмоцыі былі важнейшымі, чым рэалізацыя стратэгічнай мэты Польшчы, якой зьяўляецца пазытыўныя дымляматычныя стасункі з Украінай”, - пракамэнтаваў справу міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт