Сотні тысяч праціўнікаў брэксіту патрабавалі паўторнага галасаваньня
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
21.10.2018 13:42
На дадзены момант больш брытанцаў выступае супраць выхаду з ЭЗ (47%), чым за яго (41%).
PAP/EPA/VICKIE FLORES
Сотні тысяч людзей, паводле падлікаў арганізатараў, нават паўмільёна – выйшлі на вуліцы Лёндана, патрабуючы правесьці паўторнае галасаваньне па брэксіту.
На сцэне перад праціўнікамі выхаду краіны з ЭЗ выступілі прадстаўнікі розных партый, між іншым Партыі зялёных, члены фракцыі праэўрапейскай рабочай партыі, а таксама лібэралы.
Прыхільнікі брэксіту таксама былі актыўныя, яны сабраліся на невялікім мітынгу на поўначы Англіі, і пратэставалі супраць ідэі новага галасаваньня.
Паводле апытаньня, праведзенага сацыялягічнай майстэрняй YouGov, брэксіт у цяперашні час мае больш ворагаў у Вялікабрытаніі (47 адсоткаў), чым прыхільнікі (41 адсоткаў).
Перамовы на тэму ўмоваў выхаду Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу зайшлі ў тупік. Пагадненьне павінна быць узгоднена яшчэ ў гэтым месяцы. Але абодва бакі па-ранейшаму дзеліць ірляндзкае пытаньне. Акрамя таго, Тэрэзе Мэй да гэтага часу не ўдаецца пераканаць членаў сваёй партыі. Магчымае пагадненьне з Брусэлем павінен яшчэ адобрыць парлямэнт.
ІАР ПР/нг