Logo Polskiego Radia
Print

Турэцкая паліцыя ўвайшла ў саудаўскае консульства ў Стамбуле

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.10.2018 14:15
Функцыянэры расьсьледуюць справу зьнікненьня журналіста „The Washington Post” Джамала Хашкаджы.
Турэцкая паліцыя праверыла сядзібу саудаўскага консула ў Стамбуле.Турэцкая паліцыя праверыла сядзібу саудаўскага консула ў Стамбуле. PAP/EPA/ERDEM SAHIN

Турэцкая паліцыя ўвайшла саудаўскае консульства ў Стамбуле
Функцыянэры расьсьледуюць справу зьнікненьня журналіста „The Washington Post” Джамала Хашкаджы.
Турэцкая паліцыя праверыла сядзібу саудаўскага консула ў Стамбуле, паведаміла турэцкае тэлебачаньне NTV. Гэта адбылося ў рамках расьсьледаваньня справы зьнікненьня журналіста „The Washington Post” Джамала Хашкаджы. Нагадаем, грамадзянін Саудаўскай Арабіі зьнік 2 кастрычніка.
Паводле неафіцыйных крыніцаў інфармацыі, турэцкія службы знайшлі доказ таго, што журналіст быў забіты ў консульстве падчас допытаў. Мужчына прыйшоў у консульства аформіць розныя дакумэнты перад плянаваным шлюбам з грамадзянкай Турцыі. Паводле запісаў маніторынгу, з будынку ён ужо ня выйшаў.
Уплывовы саудаўскі журналіст быў вядомы сваёй крытыкай уладаў Каралеўства. Ён пражываў на эміграцыі ў Злучаных Штатах Амэрыкі, дзе працаваў для „The Washington Post”.
Між тым, у Саудаўскай Арабіі зь візытам знаходзіцца дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа, які размаўляе з уладамі Каралеўства пра зьніклага журналіста. Заўтра амэрыканскі палітык накіруецца ў Турцыю, дзе ён сустрэнецца з кіраўніком турэцкай дыпляматыі Мэўлютам Чавушаглу.
аз

Турэцкая паліцыя праверыла сядзібу саудаўскага консула ў Стамбуле, паведаміла турэцкае тэлебачаньне NTV. Гэта адбылося ў рамках расьсьледаваньня справы зьнікненьня журналіста „The Washington Post” Джамала Хашкаджы. Нагадаем, грамадзянін Саудаўскай Арабіі зьнік 2 кастрычніка.

Паводле неафіцыйных крыніц інфармацыі, турэцкія службы знайшлі доказ таго, што журналіст быў забіты ў консульстве падчас допытаў. Мужчына прыйшоў у консульства аформіць розныя дакумэнты перад плянаваным шлюбам з грамадзянкай Турцыі. Паводле запісаў маніторынгу, з будынку ён ужо ня выйшаў.

Уплывовы саудаўскі журналіст быў вядомы сваёй крытыкай уладаў Каралеўства. Ён пражываў на эміграцыі ў Злучаных Штатах Амэрыкі, дзе працаваў для „The Washington Post”.

Між тым, у Саудаўскай Арабіі зь візытам знаходзіцца дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа, які размаўляе з уладамі Каралеўства пра зьніклага журналіста. Заўтра амэрыканскі палітык накіруецца ў Турцыю, дзе ён сустрэнецца з кіраўніком турэцкай дыпляматыі Мэўлютам Чавушаглу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт