Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы выступіць зь лекцыяй у Цюрыхскім унівэрсытэце

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.10.2018 18:02
Анджэй Дуда ўшануе памяць Канстанты Ракіцкага – дыплямата, які ў часы Халакоста дапамагаў габрэям атрымліваць лацінаамэрыканскія пашпарта.
Анджэй Дуда (стаіць у праходзе) на борце самалёта на шляху ў Швэйцарыю  Анджэй Дуда (стаіць у праходзе) на борце самалёта на шляху ў Швэйцарыю PAP/Jacek Turczyk

Прэзыдэнт Польшчы выступіць зь лекцыяй у Цюрыхскім унівэрсытэце
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда адправіўся зь візытам у Швэйцарыю. У яго рамках кіраўнік польскай дзяржавы наведае штаб-кватэру ААН у Жэнэве, ушануе памяць польскага героя Канстанты Ракіцкага й прачытае лекцыю ў Цюрыхскім унівэрсытэце.
У штаб-кватэры ААН адбудзецца канцэрт у гонар 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці, падчас якога будуць выкананыя творы польскіх кампазытараў Ігнацыя Яна Падэрэўскага, Фрыдэрыка Шапэна й Станіслава Манюшкі.
У Цюрыхскім унівэрсытэце прэзыдэнт прачытае даклад аб будучых пэрспэктывах эўрапейскай інтэграцыі.
Акрамя таго, Анджэй Дуда ўшануе памяць Канстанты Ракіцкага – дыплямата, які ў часы Халакоста дапамагаў габрэям атрымліваць лацінаамэрыканскія пашпарта. Канстанты Ракіцкі падчас Другой сусьветнай вайны дапамог выратавацца ад канцэнтрацыйных лягераў прыкладна 800 габрэям.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда адправіўся зь візытам у Швэйцарыю. У яго рамках кіраўнік польскай дзяржавы наведае штаб-кватэру ААН у Жэнэве, ушануе памяць польскага героя Канстанты Ракіцкага й прачытае лекцыю ў Цюрыхскім унівэрсытэце.

У штаб-кватэры ААН адбудзецца канцэрт у гонар 100-годзьдзя атрыманьня Польшчай незалежнасьці, падчас якога будуць выкананыя творы польскіх кампазытараў Ігнацыя Яна Падэрэўскага, Фрыдэрыка Шапэна й Станіслава Манюшкі.

У Цюрыхскім унівэрсытэце прэзыдэнт прачытае даклад аб будучых пэрспэктывах эўрапейскай інтэграцыі.

Акрамя таго, Анджэй Дуда ўшануе памяць Канстанты Ракіцкага – дыплямата, які ў часы Халакосту дапамагаў габрэям атрымліваць лацінаамэрыканскія пашпарты. Канстанты Ракіцкі падчас Другой сусьветнай вайны дапамог выратавацца ад канцэнтрацыйных лягераў прыкладна 800 габрэям.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт