Logo Polskiego Radia
Print

У Інгушэтыі пратэстуюць супраць карэкціроўкі мяжы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.10.2018 17:14
Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Магаса, сталіцы Рэспублікі Інгушэтыя.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Інгушэтыі пратэстуюць супраць карэкціроўкі мяжы
Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Магаса, сталіцы Рэспублікі Інгушэтыя.
Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Магаса, сталіцы Рэспублікі Інгушэтыя. Яны патрабуюць адмены рашэньня аб карэкціроўцы мяжы паміж Чачнёй і Інгушэтыяй. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, каб супакоіць натоўп функцыянэры Нацыянальнай гвардыі стралялі ў паветра. Расейскія палітолягі папярэджваюць аб магчымасьці ўзьнікненьня масавых беспарадкаў.
Праца па карэкціроўцы мяжы працягвалася некалькі месяцаў. Ейным ініцыятарам зьяўляецца лідар Чачні Рамзан Кадыраў. Тыдзень таму, кіраўнік Чачні са згоды Крамля заключыў па гэтай справе пагадненьне з прэзыдэнтам Інгушэтыі Юнус-Бекам Яўкуравым. Сёньня дакумэнт парафіраваў парлямэнт Інгушэтыі.
Між тым, Канстытуцыйны суд краіны пастанавіў, што такія рашэньні могуць быць прынятыя выключна пасьля правядзеньня рэфэрэндуму.
аз

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Магаса, сталіцы Рэспублікі Інгушэтыя. Яны патрабуюць адмены рашэньня аб карэкціроўцы мяжы паміж Чачнёй і Інгушэтыяй. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, каб супакоіць натоўп функцыянэры Нацыянальнай гвардыі стралялі ў паветра. Расейскія палітолягі папярэджваюць аб магчымасьці ўзьнікненьня масавых беспарадкаў.

Праца па карэкціроўцы мяжы працягвалася некалькі месяцаў. Ейным ініцыятарам зьяўляецца лідар Чачні Рамзан Кадыраў. Тыдзень таму кіраўнік Чачні са згоды Крамля заключыў па гэтай справе пагадненьне з прэзыдэнтам Інгушэтыі Юнус-Бекам Яўкуравым. Сёньня дакумэнт парафіраваў парлямэнт Інгушэтыі.

Між тым, Канстытуцыйны суд краіны агучыў, што такія рашэньні могуць быць прынятыя выключна пасьля правядзеньня рэфэрэндуму.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт