У Кіеве патрабуюць грамадзянства для замежнікаў, якія ваявалі ва Ўкраіне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.10.2018 12:02
                    
                                 
                
                
                    Ля парлямэнта сабралася каля 500 актывістаў партыі «Нацыянальны корпус», арганізацыі «Нацыянальныя дружыны» й партыі «Свабода».
                
                
                    
                        
Момант пратэстуfacebook.com/nationalcorpskyiv
                     
                
                
                
               
                
                          
Каля будынка Вярхоўнай Рады ў Кіеве ў аўторак, 2 кастрычніка, прайшла акцыя з патрабаваньнем спрасьціць атрыманьне грамадзянства замежнікам, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяньнях на Данбасе.
Ля Вярхоўнай рады сабралася каля 500 актывістаў партыі «Нацыянальны корпус», арганізацыі «Нацыянальныя дружыны» й партыі «Свабода».
Актывісты патрабуюць ад дэпутатаў прыняць законапраект, які прадугледжвае спрошчаную працэдуру атрыманьня ўкраінскага грамадзянства для воінаў-замежнікаў, мараторый на выдачу вэтэранаў вайны замежным дзяржавам (у прыватнасьці, Расеі) і міграцыйную амністыю.
Пратэстоўцы заяўляюць, што падчас перамоваў з дэлегацыяй замежных удзельнікаў канфлікту й дэпутатаў старшыня Вярхоўнай рады Андрэй Парубій паабяцаў, што законапраект неўзабаве ўнясуць на разгляд Рады.
вс