Logo Polskiego Radia
Print

Нобэлеўскую прэмію па мэдыцыне ўручаць за барацьбу з ракам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.10.2018 14:12
Нобэлеўскай прэміі па мэдыцыне і фізіялёгіі за 2018 год удастоіліся Джэймс Пі Элісан і Тасуку Хондзё.
PAP/EPA/FREDRIK SANDBERG

Нобэлеўскую прэмію па мэдыцыне ўручаць за барацьбу з ракам
Нобэлеўскай прэміі па мэдыцыне і фізіялёгіі за 2018 год удастоіліся Джэймс Пі Элісан (James P. Allison) і Тасуку Хондзё (Tasuku Honjo) за стварэньне супрацьракавай тэрапіі з дапамогай інгібіраваньня адмоўнай рэгуляцыі імуннай сыстэмы. Абодва навукоўцы вывучалі спэцыфічныя бялкі, якія падаўляюць актывацыю проціпухлінных мэханізмаў.
Джэймс Пі Элісан займаўся вывучэньнем бялка CTLA-4, які зьяўляецца кантрольнай кропкай, то бок падаўляе імунны адказ. Ён знайшоў спосаб дэзактываваць CTLA-4, што дазваляе клеткам імуннай сыстэмы атакаваць пухліну. Тасуку Хондзё вывучыў бялок PD1, які таксама адыгрывае ролю ў адмоўнай рэгуляцыі імуннай сыстэмы і прадухіляе актывацыю Т-лімфацытаў.

Нобэлеўскай прэміі па мэдыцыне і фізіялёгіі за 2018 год удастоіліся Джэймс Пі Элісан (James P. Allison) і Тасуку Хондзё (Tasuku Honjo) за стварэньне супрацьракавай тэрапіі з дапамогай інгібіраваньня адмоўнай рэгуляцыі імуннай сыстэмы.

Абодва навукоўцы вывучалі спэцыфічныя бялкі, якія падаўляюць актывацыю проціпухлінных мэханізмаў.

Джэймс Пі Элісан займаўся вывучэньнем бялка CTLA-4, які зьяўляецца кантрольнай кропкай, то бок падаўляе імунны адказ. Ён знайшоў спосаб дэзактываваць CTLA-4, што дазваляе клеткам імуннай сыстэмы атакаваць пухліну.

Тасуку Хондзё вывучыў бялок PD1, які таксама адыгрывае ролю ў адмоўнай рэгуляцыі імуннай сыстэмы і прадухіляе актывацыю Т-лімфацытаў.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт