ААН прыме рэзалюцыю па Крыме – Парашэнка
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.09.2018 12:47
                    
                    Прэзыдэнт адзначыў, што вынік ён атрымаў, знаходзячыся на пасяджэньні Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
                
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнкафота: афіцыйны профіль прэзыдэнта Ўкраіны ў сетцы Twitter
                     
ААН прыме рэзалюцыю па Крыме – Парашэнка
Арганізацыя аб'яднаных нацый прыме рэзалюцыю па Крыме, у якой прызнае Расею дзяржавай, якая акупуе ўкраінскую тэрыторыю. Пра гэта ў суботу, 29 верасьня, заявіў прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас міжнароднага эканамічнага форуму ў Харкаве.
Прэзыдэнт адзначыў, што вынік ён атрымаў, знаходзячыся на пасяджэньні Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
«Вынікам майго ўдзелу ў Генэральнай асамблеі ААН і сустрэч з сусьветнымі лідарамі стала запэўненьне аб умацаваньні адзінства ў сьвеце для салідарнасьці з нашай дзяржавай. Дакладна будзе прынятая рэзалюцыя ААН па Крыме, у якой Расея будзе названая дзяржавай, якая акупуе ўкраінскую тэрыторыю», – заявіў Парашэнка.
26 верасьня Парашэнка выступіў на Генасамблеі ААН. Галоўнымі тэмамі прэзыдэнцкага сьпічу былі бясьпека, гуманітарная сытуацыя на Данбасе, а таксама пэрспэктывы ўвядзеньня міратворчай місіі.

корреспондент/вс