Жыхары Дубаю ў мэтро будуць езьдзіць польскімі вагонамі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.09.2018 12:06
Польскія вагоны будуць абслугоўваць нова збудаваную лінію мэтро, якая вядзе на месца выставы EXPO-2020.
ДубайPhoto: kamzyw/pixabay.com/CC0 Public Domain
Жыхары Дубаю ў мэтро будуць езьдзіць польскімі вагонамі
Польскія вагоны будуць абслугоўваць нова збудаваную лінію мэтро, якая вядзе на месца выставы EXPO-2020.
У лістападзе бягучага году палякі адправяць у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты першыя з 50 вагонаў мэтро, заказаных уладамі Дубаю. Вырабленыя ў Польшчы склады будуць абслугоўваць трэцюю падземную лінію дубайскага мэтро, пабудаваную адмыслова на EXPO-2020.
Самае цікавае, што адзін з польскіх складоў будзе прызначаны выключна для жанчын і дзяцей. Іншым будуць падарожнічаць пасажыры зь білетам першага кляса, то бок уладальнікі гэтак званых залатых квіткоў.
Вагоны, якія выпусьціў завод Alstom з Хожава на поўдні Польшчы, прыстасаваныя таксама для патрэбаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.
Дарэчы, дзелавыя адносіны паміж Польшчай і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі пашыраюцца. Цяпер у Варшаве знаходзіцца дэлегацыя бізнэсмэнаў з ААЭ. Візыт прысьвечаны абмену тэхналёгіямі. Кошт двухбаковага гандлёвага абмену паміж абедзьвюма краінамі склаў больш за мільярд даляраў. Пашыраюцца таксама кантакты ў галіне турызму.
аз
У лістападзе бягучага году палякі адправяць у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты першыя з 50 вагонаў мэтро, заказаных уладамі Дубаю. Вырабленыя ў Польшчы склады будуць абслугоўваць трэцюю падземную лінію дубайскага мэтро, пабудаваную адмыслова на EXPO-2020.
Самае цікавае, што адзін з вагонаў у кожным складзе мэтро будзе прызначаны выключна для жанчын і дзяцей. Іншым будуць падарожнічаць пасажыры зь білетам першага кляса, то бок уладальнікі гэтак званых залатых квіткоў.