ЭЗ патрабуе ад Лёндана амаль 3 млрд эўра нявыплачаных збораў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
24.09.2018 17:58
Калі Лёндан ня выканае патрабаваньняў, Эўракамісія можа перадаць справу ў Эўрапейскі суд.
Лёнданpixabay.com/Public Domain CC0
Эўрапейская камісія накіравала Вялікабрытаніі юрыдычнае паведамленьне пра тое, што краіна ня выплаціла 2,7 млрд эўра мытных плацяжоў у бюджэт Эўрапейскага Зьвязу.
«Камісія падлічыла, што парушэньні заканадаўства ЭЗ Злучаным Каралеўствам прывялі да страт бюджэту ЭЗ на суму 2,7 млрд эўра ў пэрыяд зь лістапада 2011 году па кастрычнік 2017 году», – гаворыцца ў паведамленьні на сайце ЭК.
У Эўракамісіі адзначылі, што Вялікабрытанія таксама парушыла заканадаўства ЭЗ па падатку на дададзеную вартасьць, што можа прывесьці да дадатковых патэнцыйных страт бюджэту ЭЗ.
Абвінавачваньні тычацца ўвозімых з Кітая тэкстыльных тавараў і абутку.
У Брытаніі ёсьць два месяцы, каб выканаць рэкамэндацыі. Калі гэтага не адбудзецца, Эўракамісія можа перадаць справу ў Эўрапейскі суд.
корреспондент/вс