Папа Францішак правядзе 4 дні ў краінах Балтыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        22.09.2018 12:02
                    
                                 
                
                
                    Пантыфік наведае тры дзяржавы на стагодзьдзе Незалежнасьці.
                
                
                    
                        
Foto: EPA/TOMS KALNINS/PAP 
                     
                
                
                
               
                
                         У суботу раніцай, 22 верасьня, Папа Рымскі Францішак прыляцеў у Вільню, дзе ў яго заплянаваныя сустрэчы з прэзыдэнтам Летувы Даляй Грыбаўскайце, прамова перад чальцамі ўрада, дыпляматамі і грамадзкімі дзеячамі на плошчы ля Прэзыдэнцкага палаца.
Таксама Пантыфік наведае «Вострую браму» і сустрэнецца з моладзьдзю на Катэдральным пляцы.
Раніцай 23 верасьня Папа наведае Коўна, дзе адслужыць сьвятую Імшу ды возьме ўдзел у малітве «Анёл Панскі». Затым ізноў вернецца ў Вільню, дзе памоліцца каля помніка ахвярам Віленскага гета і наведае Музэй акупацыі і змагароў за свабоду. 24 і 25 верасьня, Пантыфік наведае Латвію і Эстонію
Тысячы беларускіх каталікоў выпраўляюцца на сустрэчы з Пантыфікам. Упершыню ён будзе так блізка – літаральна за 40 км. ад беларускай мяжы.
Паводле ПР/Наша Ніва/юл