Рэжым Паўночнай Карэі не паказаў ядзернай зброі на ваенным парадзе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.09.2018 15:01
Аглядальнікі: Апошнім часам Кім Чэн Ын заяўляў аб дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы.
У Паўночнай Карэі адбыўся ваенны парад з нагоды 70-й гадавіны з дня заснаваньня дзяржавы. PAP/EPA/HOW HWEE YOUNG
Рэжым Паўночнай Карэі не паказаў ядзернай зброі на ваенным парадзе
Аглядальнікі: Апошнім часам Кім Чэн Ын заяўляў аб дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы.
У Паўночнай Карэі адбыўся ваенны парад з нагоды 70-й гадавіны з дня заснаваньня дзяржавы. Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што на парадзе карэйцы не паказалі ракет далёкага радыюса дзеяньня, а таксама міжкантынэнтальных балістычных ракет.
Аглядальнікі нагадваюць, што апошнім часам лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заяўляў аб дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы, у тым ліку падчас гістарычнага саміту з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у Сынгапуры 12 чэрвеня.
Сёлета лідар Паўночнай Карэі таксама двойчы сустракаўся з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі. Менавіта падчас сустрэчы ў Паньмыньчжоне была падпісаная дэклярацыя, якая адкрывае шлях да працэсу дэнуклеарызацыі Паўночнай Карэі.
Чарговая сустрэча лідараў абедзьвюх Карэяў заплянаваная на 18-20 верасьня ў Пхеньяне. Падчас саміту палітыкі будуць абмяркоўваць, як на практыцы ажыцьцявіць дэнуклеарызацыю на Карэйскай паўвысьпе.
аз