Расея рыхтуе наступленьне на сырыйскую апазыцыю
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
05.09.2018 11:00
Расейскія войскі аднавілі налёты на правінцыю Ідліб у Сырыі, дзе канцэнтруюцца праціўнікі Башара Асада.
Башар Асад (справа)Фота: EPA/SANA
Расейскія войскі аднавілі налёты на правінцыю Ідліб у Сырыі. Гэта апошняе месца ў краіне, дзе па-ранейшаму існуе ўзброеная апазыцыя прэзыдэнту Башару Асаду.
Расейскія атакі з паветра могуць быць падрыхтоўкай да раней анансаванага наступленьня на правінцыю Ідліб.
Прэзыдэнт Сырыі з дапамогай Расеі хоча аднавіць сваю ўладу ў апошніх рэгіёнах, якія кантралююцца апазыцыяй.
Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў напярэдадні назваў сырыйскую правінцыю Ідліб «гняздом тэрарыстаў».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Сырыю, Іран і Расею не «атакаваць безразважна» паўстанцаў і джыхадзістаў у правінцыі Ідліб. Прэзыдэнт ЗША асьцерагае, што падчас ваенных дзеяньняў могуць загінуць сотні тысяч чалавек.
Сытуацыя ў Ідлібе стане адным з асноўных пунктаў сустрэчы ў Тэгеране прэзыдэнтаў Расеі, Турцыі і Ірана, якая заплянавана на 7 верасьня.
IAR/вк