Logo Polskiego Radia
Print

Бразылія шукае сродкі на рэканструкцыю згарэлага музэя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.09.2018 15:17
Прадстаўнікі Нацыянальнага музэя ў Рыё-дэ-Жанэйра кажуць, што былі зьнішчаныя амаль 90% экспанатаў.
Бразылія шукае сродкаў на рэканструкцыю згарэлага музэя.Бразылія шукае сродкаў на рэканструкцыю згарэлага музэя.PAP/EPA/Antonio Lacerda

Бразылія шукае сродкаў на рэканструкцыю згарэлага музэя
Прадстаўнікі Нацыянальнага музэя ў Рыа-дэ-Жанейра кажуць, што былі зьнішчаныя амаль 90% экспанатаў.
Улады Бразыліі шукаюць сродкаў на рэканструкцыю Нацыянальнага музэя ў Рыа-дэ-Жанейра. Прэзыдэнт Мішэль Тэмер зьвярнуўся па гэтай справе да мясцовых кампаніяў і банкаў.
Нагадаем, Нацыянальны музэй у Рыа-дэ-Жанейра быў зьнішчаны ў выніку пажару, які ўспыхнуў у апошнюю нядзелю. Прадстаўнікі музэя кажуць, што былі зьнішчаныя амаль 90% экспанатаў.
Паводле іх, да памеру бедзтва прычыніліся доўгатэрміновыя скарачэньня фінансавых сродкаў на дзейнасьць музэйнай установы.
Міністар адукацыі Раселі Саарэс сказаў, што Бразылія таксама просіць дапамогі ў міжнароднай супольнасьці, у тым ліку ў ЮНЭСКА. Ён падкрэсьліў, што фэдэральны ўрад выдзеліў больш за 3,5 мільёна даляраў на рэстаўрацыю ўстановы.
Пакуль улады не паясьняюць, ці музэй быў застрахаваны.
аз

Улады Бразыліі шукаюць сродкаў на рэканструкцыю Нацыянальнага музэя ў Рыё-дэ-Жанэйра. Прэзыдэнт Мішэль Тэмер зьвярнуўся па гэтай справе да мясцовых кампаніяў і банкаў.

Нагадаем, Нацыянальны музэй у Рыё-дэ-Жанэйра быў зьнішчаны ў выніку пажару, які ўспыхнуў у апошнюю нядзелю. Прадстаўнікі музэя кажуць, што былі зьнішчаныя амаль 90% экспанатаў.

Паводле іх, да памеру бедзтва прычыніліся доўгатэрміновыя скарачэньнi фінансавых сродкаў на дзейнасьць музэйнай установы.

Міністар адукацыі Раселі Саарэс сказаў, што Бразылія таксама просіць дапамогі ў міжнароднай супольнасьці, у тым ліку ў ЮНЭСКА. Ён падкрэсьліў, што фэдэральны ўрад выдзеліў больш за 3,5 мільёна даляраў на рэстаўрацыю ўстановы.

Пакуль улады не паясьняюць, ці музэй быў застрахаваны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт