Згарэў Нацыянальны музэй Бразыліі (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        03.09.2018 12:17
                    
                                 
                
                
                    У зборах Нацыянальнага музэя ў Рыё-дэ-Жанэйра налічвалася звыш 20 мільёнаў экспанатаў.
                
                
                    
                        
Нацыянальны музэй ў Рыё-дэ-Жанэйра падчас пажаруPAP/EPA/MARCELO SAYAO
                     
                
                
                
               
                
                          
 
 
Згарэў Нацыянальны музэй Бразыліі
Пажарнікі на працягу гадзін змагаліся з пажарам у будынку Нацыянальнага музэя, узрост якога перавышае 200 гадоў. Нацыянальны музэй быў найстарэйшым ва ўсёй Бразыліі. У зборах Нацыянальнага музэя налічвалася звыш 20 мільёнаў экспанатаў. Экспанаты былі зьвязаныя ня толькі зь гісторыяй Бразыліі, аднак значная частка зь іх паходзіла зь антычных Грэцыі й Рыму, а таксама старажытнага Эгіпту. Сярод іншага там выстаўляўся мэтэарыт вагай 5 тон, шкілеты дыназаўраў і г. д.
Прэзыдэнт Бразыліі Мішэл Тэмэр на сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter« напісаў, што гэта смутны дзень бразыльцаў, бо »страчаныя 200 гадоў працы, дасьледаваньняў і ведаў«.
Паводле пажарных, агонь распаўсюджваўся вельмі хутка паглынаючы, старыя драўляных канструкцыі. Прычыны ўзьнікненьня пажару пакуль невядомыя.
эж
Пажарнікі на працягу 5 гадзін змагаліся з пажарам у будынку Нацыянальнага музэя, узрост якога перавышае 200 гадоў. Нацыянальны музэй быў найстарэйшым ва ўсёй Бразыліі.
 
 
У зборах Нацыянальнага музэя ў Рыё-дэ-Жанэйра налічвалася звыш 20 мільёнаў экспанатаў. Экспанаты былі зьвязаныя ня толькі зь гісторыяй Бразыліі, аднак значная частка зь іх паходзіла зь антычных Грэцыі й Рыму, а таксама старажытнага Эгіпту. Сярод іншага там выстаўляўся мэтэарыт вагай 5 тон, шкілеты дыназаўраў і г. д.
 
 
 
 
 
 
Прэзыдэнт Бразыліі Мішэл Тэмэр на сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Twitter напісаў, што гэта  «смутны дзень для бразыльцаў, бо страчаныя 200 гадоў працы, дасьледаваньняў і ведаў».
 
 
 
Паводле пажарных, агонь распаўсюджваўся вельмі хутка паглынаючы, старыя драўляныя канструкцыі. Прычыны ўзьнікненьня пажару пакуль невядомыя.
эж