У ЗША разьвітваюцца з Джонам Маккейнам
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
02.09.2018 11:00
Пахаваньне Джона Маккейна адбываецца 2 верасьня на могілках Ваенна-марской акадэміі ў Аннаполiсе.
31 жніўня 2018 г., Вашынтон. Разьвітаньне з Джонам Маккейнам у КапітолііФота: EPA/ERIK S. LESSER
Пахаваньне Джона Маккейна праходзіць 2 верасьня. Сьцягі ўрадавых будынкаў у Вашынгтоне, уключаючы Кангрэс і Белы дом, апушчаны да паловы мачты.
31 жніўня пад купалам Капітолія амэрыканцы маглі аддаць апошнюю даніну павагі памерламу. 1 верасьня ў Нацыянальным саборы ў Вашынгтоне прайшла галоўная мэмарыяльная служба з удзелам сям'і, сяброў і членаў Кангрэса ЗША, а таксама амэрыканскіх і замежных высокапастаўленых асоб.
Польскія ўлады на разьвітальных цырымоніях прадстаўлены кіраўніком канцылярыі прэзыдэнта Кшыштафам Шчэрскім і сэнатарам Аннай Марыяй Андэрс.
Маккейна хаваюць на могілках Ваенна-марской акадэміі ў Аннаполiсе, у штаце Мэрылэнд.
Амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн (John McCain) памёр 25 жніўня на 82-м годзе жыцьця ў сваім доме ў штаце Арызона. З 2017 года Маккейн пакутаваў ад агрэсіўнай формы раку галаўнога мозга.
Маккейн на працягу апошніх гадоў рэзка крытыкаваў палітыку Аляксандра Лукашэнкі і падтрымліваў дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Маккейн таксама падтрымліваў палітыку Польшчы і Ўкраіны накіраваную на стрымліваньне расейскай агрэсіі ва Ўсходняй Эўропе.
IAR/вк