Logo Polskiego Radia
Print

Партал Airbnb пад лупай Эўракамісіі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2018 14:59
Брусэль, беручы пад увагу інтарэсы спажыўцоў, патрабуе выкананьня стандартаў ЭЗ і пагражае фінансавымі санкцыямі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сёньня заканчваецца тэрмін ультыматуму, які Эўрапейская камісія дала папулярнаму парталу па арэндзе жыльля Airbnb. Брусэль, беручы пад увагу інтарэсы спажыўцоў, патрабуе выкананьня стандартаў ЭЗ і пагражае фінансавымі санкцыямі.

Больш за месяц таму, Эўрапейская камісія пакрытыкавала Airbnb за адсутнасьць празрыстых цэн за арэнду на сваім сайце. «Цана, якая адлюстроўваецца ў пачатку пошуку, не становіцца канчатковай цаной, паколькі пазьней дадаюцца іншыя выдаткі. Акрамя таго, цяжка вызначыць, ці гэта арэнда ў прыватнай асобы ці ў прадпрыемства. А гэта важна, таму што тады выкарыстоўваюцца іншыя нормы па абароне правоў спажыўцоў”, - растлумачыў камісар па справах спажыўцоў.

У мінулым годзе ў Эўракамісію паступіла каля 6 тысяч скаргаў на паслугі, якія датычылі арэнды жыльля.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт