Logo Polskiego Radia
Print

У Кіеве ўзгадалі ахвяраў «Ілавайскага катла»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.08.2018 14:36
У жніўні 2014 году падчас баёў за Ілавайск, загінулі 366, а без зьвестак зьніклі 84 украінскія жаўнеры.
Удзельнікі акцыі Удзельнікі акцыі https://www.facebook.com/ Iryna Gerashchenko

У гадавіну «Ілавайскага катла» пад будынкам амбасады Расеі ў Кіеве ўсталявалі крыжы.
Пад амбасадай Расейскай Фэдэрацыі ў Кіеве актывісты правялі акцыю «Пуцін, за Ілавайск адкажаш» і ўсталявалі на праезнай частцы 366 белых крыжоў у памяць пра ахвяраў Ілавайскай трагедыі.
Пра гэта паведамляе Украінскае нацыянальная інфармацыйнае агенцтва.
Да акцыі далучыліся некалькі сотняў чалавек. На мерапрыемстве прысутнічала нямала людзей у вайсковай форме, добраахвотнікі й сваякі, а таксама сябры загінуўшых.
Актывісты прынесьлі пудзіла з маскай расейскага прэзыдэнта, загорнутае ў сьцягі так званых ЛНР і ДНР.
Удзельнікі акцыі трымалі плякаты з надпісамі «Не забудзім, не прабачым», «Пуцін – забойца» і г.д. Ушанавалі ўшанавалі загінуўшых у «Ілавайскім катле» хвілінай маўчаньня.
Арганізатары акцыі спрабавалі перадаць зварот да Пуціна з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў, аднак супрацоўнікі амбасады РФ адмовіліся прыняць заяву і параілі адправіць яе па пошце на адрас амбасады.
Нагадаем, у жніўні 2014 году падчас баёў за Ілавайск, загінулі 366 украінскіх жаўнераў.


У гадавіну «Ілавайскага катла» пад будынкам амбасады Расеі ў Кіеве ўсталявалі крыжы. Пад амбасадай Расейскай Фэдэрацыі ў Кіеве актывісты правялі акцыю «Пуцін, за Ілавайск адкажаш» і ўсталявалі на праезнай частцы 366 белых крыжоў у памяць пра ахвяраў Ілавайскай трагедыі.

Пра гэта паведамляе Украінскае нацыянальная інфармацыйнае агенцтва.
Да акцыі далучыліся некалькі сотняў чалавек. На мерапрыемстве прысутнічала нямала людзей у вайсковай форме, добраахвотнікі й сваякі, а таксама сябры загінуўшых.

Актывісты прынесьлі пудзіла з маскай расейскага прэзыдэнта, загорнутае ў сьцягі так званых ЛНР і ДНР.

Удзельнікі акцыі трымалі плякаты з надпісамі «Не забудзім, не прабачым», «Пуцін – забойца» і г.д., ушанавалі ўшанавалі загінуўшых у «Ілавайскім катле» хвілінай маўчаньня.

Арганізатары акцыі спрабавалі перадаць зварот да Пуціна з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў, аднак супрацоўнікі амбасады РФ адмовіліся прыняць заяву і параілі адправіць яе па пошце на адрас амбасады.

Нагадаем, у жніўні 2014 году падчас баёў за Ілавайск, загінулі 366, а без зьвестак зьніклі 84 украінскія жаўнеры.

паводле ukrinform.ua/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт