Logo Polskiego Radia
Print

Па дарогах Эўрапейскага Зьвязу езьдзіць ужо больш за 1 мільён электрамабіляў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 27.08.2018 13:42
Лідэрамі па продажам электрамабіляў сталі Нарвэгія, Нямеччына, Вялікабрытанія, Францыя й Швэцыя.
Электрамабіль маркі TESLAЭлектрамабіль маркі TESLAPAP/EPA/RITCHIE B. TONGO

Па дарогах аб'яднай Эўропу езьдзіць ужо 1 мільён электрамабіляў
Да канца гэтага года колькасьць электрамабіляў у Эўропе павялічыцца да 1,35 млн. Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні швэдзкай аналітычнай кампаніі EV-Volumes, апублікаваным у нядзелю, 26 жніўня.
Паводле дакладу, продажы электрамабіляў, у першай палове 2018 году павялічыліся на 42% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам у мінулым годзе й дасягнулі 195 тысяч. Але ў цэлым электрамабілі пакуль складаюць толькі 2 % ад усіх продажаў машын у Эўрапейскім Зьвязе.
Лідэрамі па продажам электрамабіляў сталі Нарвэгія, Нямеччына, Вялікабрытанія, Францыя й Швэцыя. Прычым чакаецца, што да канца года Нямеччына апярэдзіць Нарвэгію. Экспэрты прагназуюць, што ў Нарвэгіі будзе прададзена 84 тысячы такіх машын, а ў Нямеччыне – 88,5 тысячы.
У сваім дасьледаваньні EV-Volumes улічвае як цалкам электрычныя аўтамабілі, так і гібрыды.
Ўрад Нямеччыны раней пашырыў сьпіс ільгот і субсыдый пакупнікам электрамабіляў. Урад краіны напалову зьнізіў падатковую стаўку на службовыя легкавыя машыны з электрычнымі й гібрыднымі рухавікамі. Гэты захад распаўсюджваецца на аўтамабілі, якія будуць набыты на працягу бліжэйшых трох гадоў – з 1 студзеня 2019 да канца 2021 года.
паводле dw.com/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт