Logo Polskiego Radia
Print

У Ташкенце адкрыюць помнік Якубу Коласу

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 22.08.2018 16:00
Якуб Колас жыў і працаваў у Ташкенце ў 1941-1943 гадах.
Якуб КоласЯкуб КоласФота: commons.wikimedia.org/Public Domain

24 жніўня ў сквэры ля Дзяржаўнага музэя мастацтваў Узбэкістана ў Ташкенце адбудзецца адкрыцьцё бюста народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Разам з тым у гонар клясыка названа вуліца, што праходзіць побач. Якуб Колас жыў і працаваў у Ташкенце ў 1941-1943 гадах, пасьля эвакуацыі зь Менска на пачатку вайны.

У цырымоніі будзе ўдзельнічаць намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы і намесьнік прэм'ер-міністра Ўзбэкістана Надзір Атажонаў.

Uzbekistan.mfa.gov.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт